Штармавое папярэджанне: моцныя лiўнi i град!
Штармавое папярэджанне: моцныя лiўнi i град!
У нядзелю i панядзелак пахаладае да 16—24 цяпла Сёння ў Беларусi будуць назiрацца вельмi складаныя метэаўмовы, бо на фоне даволi цёплых паветраных мас удзень праз тэрыторыю краiны рухаецца актыўны атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў. Сiноптыкi перадаюць штармавое папярэджанне. На большасцi тэрыторыi краiны пройдуць дажджы, навальнiцы, у асобных раёнах моцныя лiўнi i град, пры навальнiцах шквалiстае ўзмацненне ветру парывамi да 15—20 м/с, месцамi ажно да 24 м/с, у тым лiку i ў Мiнску. Максiмальная тэмпература паветра па паўднёвым усходзе краiны дасягне 30—34 градусаў. Тэмпература ўдзень па захадзе 23—27 цяпла. У суботу на тэрыторыю Беларусi будуць паступаць халаднаватыя няўстойлiвыя паветраныя масы з Атлантыкi, а ў нядзелю i ў першыя днi наступнага тыдня праз краiну пачне рухацца атмасферны фронт з боку Балтыйскага мора. Таму ў суботу месцамi чакаюцца кароткачасовыя дажджы i навальнiцы, удзень у асобных раёнах узмацненне ветру да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы 13—18, удзень 18—24 градусы. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю i панядзелак пахаладае да 16—24 цяпла Сёння ў Беларусi будуць назiрацца вельмi складаныя метэаўмовы, бо на фоне даволi цёплых паветраных ма |
|