Выключайце лішнія электрапрыборы!
Выключайце лішнія электрапрыборы!
Большасць выездаў экiпажаў унiтарнага прадпрыемства "Гарадская аварыйная служба" звязана з непаладкамi ў электразабеспячэннi. Як паведамiў намеснiк дырэктара прадпрыемства Аляксандр Грыцэнка, за першае паўгоддзе гэтага года ў дыспетчарскую паступiла больш за 7,5 тысячы падобных заявак. Спецыялiст адзначыў, што часта вiнаватымi ў перагрузцы электрасеткi становяцца самi жыльцы: "Рэдкае свята праходзiць без масавых адключэнняў. Прычына простая: мiнчане адначасова ўключаюць у кватэрах мноства бытавых электрапрыбораў". Крыху больш за 3 тысячы заявак паступiлi ў сувязi з няспраўнасцямi ў сiстэме водазабеспячэння. Гэта прарывы на стаяках, сарваныя краны. Як вынiк — залiтыя кватэры. Нямногiм менш, амаль 2,5 тысячы выездаў ажыццявiлi за студзень—чэрвень работнiкi аварыйнай службы, каб прамыць каналiзацыйныя сеткi, лiквiдаваць засмечваннi, адпампаваць ваду з затопленых падвальных памяшканняў. Па прычыне непаладак у сiстэме цэнтралiзаванага ацяплення паступiла 370 зваротаў. Аляксандр ФІЛIПОВIЧ, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Большасць выездаў экiпажаў унiтарнага прадпрыемства "Гарадская аварыйная служба" звязана з непаладкамi ў электразабеспячэннi. Як паведамiў н |
|