Поўнач
Поўнач
Успрыняцце поўначы ў традыцыйнай культуры ўсходнiх славян найбольш складанае i супярэчлiвае. Складанае — таму што менавiта з гэтым прамежкам часу звязана ледзь не самая вялiкая колькасць магчымых звычаёвых дзеянняў; супярэчлiвае — таму што каштоўнасная арыентацыя рытуальнай практыкi гэтага часу мае фактычна ўзаемавыключальны характар. l З аднаго боку, менавiта ў поўнач адбываецца хрэсны ход у праваслаўных храмах на Вялiкдзень, а з iншага, поўнач — гэта час разгулу сiлаў, якiя супрацьстаяць духоўнаму свету чалавека. Апоўначы ведзьмы спраўляюць шабаш, у гэты ж час адбываецца беззваротнае пагадненне па продажы чалавечай душы д'яблу. l У магiчнай практыцы шырока выкарыстоўваецца перапаленая ў поўнач соль. l Дзякуючы таму, што купальскай ночы папярэднiчалi самыя доўгiя i пагодлiвыя днi, увесь раслiнны свет атрымаў вялiзны жыццесцвярджальны зарад энергii. Гэта акалiчнасць шырока выкарыстоўвалася ў лекарскай практыцы дзякуючы таму, што гаючыя зёлкi быццам бы ўвабралi ў сябе ўсю энергiю сонца i космасу цалкам. Магутнасць патоку сонечнай энергii была настолькi моцнай, што, па народным усведамленнi, менавiта ў гэту ноч пачынала расцвiтаць папараць-кветка, якая, як нам падаецца, павiнна была сфакусаваць у сабе ўвесь патэнцыял дзённага свяцiла, якое ў гэту ноч пачынала незваротны шлях да "сталасцi", да сваёй смерцi. l Момант сустрэчы новага года прыпадае на поўнач. l Асаблiвае меса ў народным календары займае i калядная ноч. Час мiжыкалядзi (г.зн. перыяд памiж першай i трэцяй куццёй) называецца крывымi вечарамi. У гэты час забараняецца шырокi спектр гаспадарча-сямейных заняткаў. Разам з тым лiчылася, што ўсю сялянскую працу (прасцi, ткаць, вiць вяроўкi, нарыхтоўваць лучыну i г.д.) неабходна пачаць (за-чаць) у поўнач Поснай (07.01) куццi. Рабiлi гэта з адной мэтай: каб усе работы лёгка давалiся ўвесь год. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Успрыняцце поўначы ў традыцыйнай культуры ўсходнiх славян найбольш складанае i супярэчлiвае. Складанае — таму што менавiта з гэтым прамежкам часу звяз |
|