21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вочкi патрабуюць разгрузкi

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вочкi патрабуюць разгрузкi

(Працяг. Пачатак у нумары за 23 ліпеня).

А на пытаннi чытачоў "Звязды" адказала галоўны дзiцячы афтальмолаг Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, доктар медыцынскiх навук, дацэнт кафедры афтальмалогii Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi Вiкторыя КРАСIЛЬНIКАВА.

 — Мiнск, Настасся. Дзiцяцi — 4 гады. Пры няяркiм асвятленнi або блiжэй да вечару ў дзяўчынкi правы зрэнак расшыраецца больш за левы. Што гэта можа быць?

— А якое вока пры гэтым блiжэй да акна?

— Святло падае раўнамерна.

— Не заўсёды рэакцыя зрэнак звязана з паталогiяй вока.Часам гэта бывае праяўленнем неўралагiчных захворванняў. Калi вы дасканала абследавалiся ў акулiста, то цяпер павiнны звярнуцца да дзiцячага неўролага. Толькi пасля такога поўнага абследавання можна будзе дакладна сказаць, што ў наяўнасцi: праблема са здароўем або iндывiдуальная асаблiвасць дзiцяцi.

 — Лiда, Валерыя Паўлаўна. У дачкi — дальназоркасць. Урач прызначае акуляры для пастаяннага нашэння. А якiя прагнозы адносна развiцця гэтага стану з узростам, калi ад дальназоркасцi пачынаюць пакутаваць ледзь цi не ўсе?

— З узростам з'яўляецца не дальназоркасць. Гэты стан мае сваю назву — прэсбiяпiя, калi нашы акамадацыйныя мышцы перастаюць спраўляцца са сваёй работай, а хрусталiк павялiчваецца ў памеры настолькi, што не можа змяняць сваю крывiзну, i тады ўдалечынi мы добра бачым, а для блiзкасцi патрабуюцца акуляры. Лiчыцца, што пасля 40 гадоў кожныя пяць гадоў дадаецца +0,5 дыяптрый. А той, хто быў дальназоркiм да 40 гадоў, раней пачынае карыстацца акулярамi, якiя карэктуюць дальназоркасць як для далечынi, так i для блiзкасцi, паколькi схаваная дальназоркасць пераходзiць у яўную.

— Цi праўда, што кантактныя лiнзы паказаны толькi пры вельмi вялiкай дальназоркасцi? Мне сказалi, што ў iншым выпадку будзе мець месца досыць скажоная выява...

— Для дальназоркiх iснуюць мультыфакальныя лiнзы, якiя дазваляюць бачыць i ў далечынi, i блiзка. Такiя лiнзы робяць пад заказ, праўда, не ў любой "Оптыцы"... У Мiнску, напрыклад, можна паспрабаваць звярнуцца ў кабiнет па карэкцыi па вул. Чкалава, 12.

— Кажуць, што дальназоркiя, якiя не носяць акуляры, могуць з цягам часу набыць сабе касавокасць. Цi так гэта?

— Сапраўды, так можа быць. Праўда, бывае i так, што як толькi чалавек пачынае карыстацца акулярамi, вочы "становяцца на месца", здымае — зноў "iдуць убок". Праблема ж у тым, што можа не развiвацца бiнакулярны, стэрэаскапiчны зрок, iншымi словамi, здольнасць бачыць прадмет з усiх бакоў.

 — Вiцебская вобласць, Кацярына. У бабулi па лiнii мужа была катаракта. Скажыце, цi можа быць прыроджаная катаракта? Цi перадаецца яна ў спадчыну? Як часта трэба паказваць дзiця афтальмолагу?

— Ад нараджэння дзiця павiнна прайсцi агляд у афтальмолага па месцы жыхарства ва ўзросце 3 месяцаў, паўгода i ў год. Далей — раз у паўгода. Што датычыцца прыроджанай катаракты, то большасць з iх мае дамiнантны тып наследавання, iнакш кажучы, сапраўды перадаецца ў спадчыну. Праўда, у 5 працэнтах выпадкаў здараецца спарадычнае з'яўленне паталогii, калi спадчына нi пры чым. Як правiла, такiя катаракты не прагрэсуюць. Але тут многае залежыць ад iншага моманту. Вiзуальна значныя катаракты павiнны аперыравацца як мага раней, на першым месяцы жыцця дзiцяцi. А вiзуальна нязначныя — па меры знiжэння вастрынi зроку.

 — Бярэзiнскi раён, Iрына Iосiфаўна. Можа, тыднi з два таму ва ўнука выскачыў на воку ячмень. Мы папрыкладалi чайныя кампрэсы... Паступова ячмень сышоў. Скажыце, а што сапраўды трэба рабiць пры высыпаннi ячменю або кан'юнктывiту?

— Што да апошняга, то тут пажадана выявiць прычыну. Кан'юнктывiт можа быць вiрусным, бактэрыяльным, змешанай iнфекцыяй, i толькi афтальмолаг здольны гэта распазнаць. Часам нават вiзуальнага агляду бывае недастаткова, неабходна браць мазок з кан'юнктывальнай поласцi, — на вызначэнне флоры, адчувальнасцi да антыбiётыкаў, i толькi тады прызначыць адэкватнае лячэнне, каб працэс не перайшоў у хранiчны... Ячмень жа — гэта запаленне сальнага мяшэчка. Ён можа быць вонкавы i ўнутраны. Калi ячмень рэцыдывуе, часта паўтараецца, трэба таксама шукаць прычыну трывожнага становiшча. У любым выпадку размова iдзе пра аслабленне iмунiтэту. Аднак прычын для гэтага досыць многа. Гэта могуць быць захворваннi страўнiкава-кiшачнага тракта, той жа гастрыт, або цукровы дыябет, або любое парушэнне абмену рэчываў, або можа быць недахоп вiтамiнаў групы В, або надзвычайная актыўнасць сальных залоз. Лячыцца ячмень можа як медыкаментозна, так i хiрургiчна.

 — Iна, Мiнск. Скажыце, з якога ўзросту дзiцяцi можна насiць кантактныя лiнзы?

— Па паказчыках дзецям можна насiць кантактныя лiнзы нават з двухтыднёвага ўзросту. Напрыклад, у тых выпадках, калi ў дзiцяцi выдалена прыроджаная катаракта. Тут неабходна кантактная карэкцыя з моманту хiрургiчнага ўмяшання. А ў далейшым падбор кантактных лiнзаў адбываецца па паказчыках. Але, зазначу, што пры гэтым узнiкае праблема. Маленькiя дзецi не могуць самi надзець цi зняць кантактную лiнзу, iм патрэбна дапамога дарослых. Свабодна выкарыстоўваць кантактныя лiнзы дзецi могуць з 7-гадовага ўзросту, калi яны добра вывучылi правiлы гiгiены зроку. Выбар кантактных лiнзаў зноў-такi залежыць ад паталогii i неабходнасцi карэкцыi: цi то анамалii рэфракцыi, цi то касметычнага дэфекту.

 — Брагiн, Наталля Валер'еўна. У 2004 годзе дачка вокам наткнулася на жалязяку. Цяпер ёй 7 гадоў, вока ў дрэнным стане. Урачы кажуць, што да 18 гадоў ёй нельга рабiць аперацыю. Як быць? Куды па дапамогу звярнуцца?

— Я парэкамендавала б звярнуцца ў Рэспублiканскi цэнтр мiкрахiрургii вока дзяцей, якi размяшчаецца на базе 4-й дзiцячай клiнiчнай бальнiцы г. Мiнска па вулiцы Шышкiна.

— Накiраванне браць?

— Так, вазьмiце. Але, калi нават не будзе накiравання, спашлiцеся на "прамую лiнiю". Я пастараюся загадзя папярэдзiць спецыялiстаў цэнтра, што будзе такое дзiця. Пад'язджайце ў цэнтр, дзяўчынка будзе агледжана, калi спатрэбiцца нейкае хiрургiчнае ўмяшанне, то яго прызначаць. Практычна ўвесь спектр хiрургiчнага ўмяшання ў гэтай бальнiцы аказваецца. Калi ж узнiкнуць яшчэ нейкiя праблемы, то можна, праўда толькi ў вераснi, пад'ехаць да мяне на кансультацыю ў 10-ю клiнiчную бальнiцу г. Мiнска, у 2-ю цi 4-ю сераду кожнага месяца.

Святлана БАРЫСЕНКА, Вольга ШАЎКО.

Фота Марыi ЖЫЛIНСКАЙ.

(Працяг будзе.)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
(Працяг. Пачатак у нумары за 23 ліпеня). А на пытаннi чытачоў "Звязды" адказала галоўны дзiцячы афтальмолаг Мiнiстэрства аховы здароўя Рэс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика