Галасы загадалі мне забiваць
Галасы загадалі мне забiваць
На беларускiх дарогах былi выпадкi, калi вадзiцелi кiдалiся з нажом на iншых аматараў цi на поўнай хуткасцi таранiлi iх машыны. Ахвярай мог стаць хто заўгодна. "Звязда" высвятляла, чаму на першы погляд рэспектабельныя вадзiцелi нечакана пераўтвараюцца ў Ахвяра аўтаманьяка: "Ад смерцi мяне выратавалi секунды" Апошнi выпадак, з-за якога магло загiнуць адразу некалькi аўтааматараў, адбыўся ў пачатку лiпеня гэтага года на мiнскай кальцавой аўтадарозе. Каля паловы дзясятай вечара кiроўца джыпа "КIА", перавысiўшы ўсе магчымыя хуткасныя нарматывы, пачаў без разбору таранiць легкавiкi, што траплялiся яму на шляху. — Нечакана нешта грукнула ў заднюю бакавушку майго "Гальфа". Мяне моцна страсянула, ледзь не згубiла прытомнасць, — узгадвае ахвяра аўтаманьяка Валянцiна Галалобава. — За некалькi секундаў да ўдару я абагнала фуру. Калi б мяне адкiнула ў яе бок, то магла б i не выжыць. Мяне выратавалi секунды. Паспела заўважыць, як гэты вар'ят пераключыўся на "Фальксваген Пасат", што ехаў спераду. Удары былi вельмi моцныя, у маёй машыне парушылася геаметрыя кузава. Мой 10-гадовы сын звычайна сядзiць на тым месцы, куды прыйшоўся ўдар. Дзякуй Богу, што дзiця было на адпачынку. А ў мяне i праз два тыднi пасля здарэння балелi спiна, галава, шыя. Паехала ў шпiталь i зрабiла здымкi, сказалi, што пераломаў няма. Але цалкам адысцi ад гэтага шоку я не магу i цяпер. — узгадвае ахвяра аўтаманьяка Валянцiна Галалобава. — За некалькi секундаў да ўдару я абагнала фуру. Калi б мяне адкiнула ў яе бок, то магла б i не выжыць. Мяне выратавалi секунды. Паспела заўважыць, як гэты вар'ят пераключыўся на "Фальксваген Пасат", што ехаў спераду. Удары былi вельмi моцныя, у маёй машыне парушылася геаметрыя кузава. Мой 10-гадовы сын звычайна сядзiць на тым месцы, куды прыйшоўся ўдар. Дзякуй Богу, што дзiця было на адпачынку. А ў мяне i праз два тыднi пасля здарэння балелi спiна, галава, шыя. Паехала ў шпiталь i зрабiла здымкi, сказалi, што пераломаў няма. Але цалкам адысцi ад гэтага шоку я не магу i цяпер.Такiм чынам неадэкватны кiроўца "КIА" "памяў" сем аўтамабiляў. Спынiўся ён пасля сутыкнення з "Опелем" сталiчнага таксiста. "Джып перавярнуўся i аднавiць яго ўжо немагчыма. Пацярпелым аўтамабiлiстам вар'ят прынёс страты ў дзесяткi тысяч долараў. Некалькi чалавек трапiлi ў бальнiцу. Затое сам "герой" сур'ёзна не пашкодзiўся. Яго этапiравалi на псiхiятрычную экспертызу. — Хоць да гэтага здарэння ён лiчыўся нармальным 57-гадовым мужчынам, быў прадпрымальнiкам, — распавядае старшы iнспектар ДАI Маскоўскага раёна Мiнска Дзмiтрый Максюта, якi быў на месцы здарэння. — Яго сваякi былi ў шоку, прасiлi, каб iнфармацыя не патрапiла ў прэсу. — Ён казаў, што сам Божанька загадаў яму бiць машыны, — схапiлiся за галаву супрацоўнiкi Маскоўскага РУУС Мiнска, калi я папытаўся ў iх пра здарэнне на кальцавой. — Супрацiўлення з яго боку не было. Перш-наперш вадзiцель растлумачыў, што сiгнал таранiць машыны iшоў да яго з нябёсаў. — распавядае старшы iнспектар ДАI Маскоўскага раёна Мiнска Дзмiтрый Максюта, якi быў на месцы здарэння. — Яго сваякi былi ў шоку, прасiлi, каб iнфармацыя не патрапiла ў прэсу.— схапiлiся за галаву супрацоўнiкi Маскоўскага РУУС Мiнска, калi я папытаўся ў iх пра здарэнне на кальцавой. — Супрацiўлення з яго боку не было. Перш-наперш вадзiцель растлумачыў, што сiгнал таранiць машыны iшоў да яго з нябёсаў. У аўтамабiлi прадпрымальнiка знайшлi нож. Навошта ён мог яму спатрэбiцца, невядома. Праз два тыднi аўтаманьяку выставiлi папярэднi дыягназ — шызаафектнае расстройства манiякальнага тыпу. Амаль дакладна можна сцвярджаць, што кiроўца не патрапiць у папраўчую калонiю, а будзе прымусова лячыцца ў псiхiятрычнай бальнiцы. Звычайна такое лячэнне доўжыцца год-два, i пацыент выходзiць на волю. I крый Божа, калi ён зноў апынецца за рулём аўтамабiля. Звар'яцелы вадзiцель ганяўся за мiлiцыянерамi з нажом Падобны выпадак адбыўся на той жа мiнскай кальцавой тры гады таму. Неўраўнаважаны кiроўца "Мерседэса" ўрэзаўся ў раздзяляльную металiчную агароджу трасы, выйшаў з машыны i, патрасаючы нажом, пачаў кiдацца пад колы сустрэчным аўтамабiлям. На месца здарэння прыехала некалькi мiлiцэйскiх машын з супрацоўнiкамi дэпартамента аховы i ДАI Маскоўскага раёна Мiнска. Адзiн з мiлiцыянераў здымаў затрыманне на мабiльны тэлефон. Пазней гэта вiдэа паказалi па расiйскiм тэлеканале "НТВ". Вядучы каментаваў затрыманне з насмешкай i называў дзеяннi нашай мiлiцыi некампетэнтнымi. Маўляў, што б яны рабiлi, калi б затрымлiвалi сапраўднага тэрарыста? Адкуль узялася такая крытыка— На вiдэа зафiксавана, як вадзiцель каля чатырох хвiлiнаў кiдаўся з нажом у руках на чатырох мiлiцыянераў. I нават павалiў аднаго з супрацоўнiкаў на зямлю. Потым надрапаў на мiлiцэйскiх машынах крыжы i пайшоў у свой "Мерседэс". — Назад, я сказаў! — крычаў адзiн з мiлiцыянераў. — Аддай нож, с...! — патрабаваў iншы супрацоўнiк. З'ехаць з месца здарэння злодзею не далi. Тады ён скiнуў нагавiцы i з воклiчам "А-а-а!" пайшоў праколваць колы мiлiцэйскiх машын. Пасля некалькiх стрэлаў у паветра мiлiцыянер стрэлiў дэбашыру ў нагу. Неадэкватнага вадзiцеля "пачаставалi" гумовымi дручкамi, надзелi на яго кайданкi. Пазней экстранная камiсiя псiхiятрычнай экспертызы высветлiла, што мужчына знаходзiўся ў стане часовага вострага палiморфнага псiхатычнага расстройства. А значыцца, адказваць за свае ўчынкi не мог. — Мужчына выглядаў дужым, у свой час скончыў мараходнае вучылiшча, — расказвае Барыс Салавянчык, старшы пракурор аддзела па наглядзе за папярэднiм следствам у органах пракуратуры горада Мiнска. — Працаваў у фiрме, якая займалася апрацоўкай бурштыну. Сам ён родам са Слуцкага раёна, доўгi час жыў у Расii. Меў асабiстыя праблемы — сын быў iнвалiдам, дрэнна рухаўся. Незадоўга да здарэння ён сустрэў жанчыну, якую кахаў у маладосцi. Збiраўся вярнуцца ў Беларусь, набыў у Слуцку жыллё. I тут здарылася такое... Падчас следства даваць паказаннi мужчына адмаўляўся, толькi сцвярджаў: "Я не вар'ят, у мяне ўсё ў парадку". У вынiку прыгавора суда ён быў накiраваны на прымусовае лячэнне ў псiхiятрычную клiнiку, i праз год выйшаў адтуль. — расказвае Барыс Салавянчык, старшы пракурор аддзела па наглядзе за папярэднiм следствам у органах пракуратуры горада Мiнска. — Працаваў у фiрме, якая займалася апрацоўкай бурштыну. Сам ён родам са Слуцкага раёна, доўгi час жыў у Расii. Меў асабiстыя праблемы — сын быў iнвалiдам, дрэнна рухаўся. Незадоўга да здарэння ён сустрэў жанчыну, якую кахаў у маладосцi. Збiраўся вярнуцца ў Беларусь, набыў у Слуцку жыллё. I тут здарылася такое... Падчас следства даваць паказаннi мужчына адмаўляўся, толькi сцвярджаў: "Я не вар'ят, у мяне ўсё ў парадку". У вынiку прыгавора суда ён быў накiраваны на прымусовае лячэнне ў псiхiятрычную клiнiку, i праз год выйшаў адтуль.Супрацоўнiкаў, якiя, на першы погляд, праводзiлi затрыманне некампетэнтна, не пакаралi. — Справа ў тым, што для мiлiцыянераў было галоўнае — захаваць жыццё чалавеку, — працягвае Барыс Салавянчык. — Да таго ж вадзiцель быў напраўду небяспечны. На вiдэа гэтага не вiдаць, але мужчына ўдарыў аднаго з мiлiцыянераў нажом у грудзi. Пашанцавала, што раненне не было сур'ёзным. — працягвае Барыс Салавянчык. — Да таго ж вадзiцель быў напраўду небяспечны. На вiдэа гэтага не вiдаць, але мужчына ўдарыў аднаго з мiлiцыянераў нажом у грудзi. Пашанцавала, што раненне не было сур'ёзным.Добра, што на шляху звар'яцелага кiроўцы паспелi стаць мiлiцыянеры, а не звычайныя ўдзельнiкi дарожнага руху. КАМЕНТАРЫЙ СПЕЦЫЯЛIСТА 1) Чаму кiроўцы, у якiх здарылася вострае псiхiчнае расстройства, хапаюцца за зброю i гатовыя забiваць? — спыталiся мы ў знанага беларускага псiхiятра прафесара Сяргея Iгумнава. — Чаму ж, бываюць i iншыя рэакцыi. Апiсаны выпадкi, калi кiроўцы пакiдалi свой транспартны сродак i ўцякалi ў лес, хавалiся, — расказвае прафесар. — Усё залежыць ад псiханеўралагiчнай сiмптаматыкi, якая ўзнiкае. Што голас падкажа, тое i робяць. Скажа грамiць — будзе грамiць, скажа ўцякаць — будзе ўцякаць. 2) Цi можа вострае псiхiчнае расстройства здарыцца з-за стрэсавых сiтуацый на дарогах, напрыклад, затораў? — Вострае псiхiчнае расстройства можа напаткаць чалавека так жа нечакана, як, напрыклад, iнфаркт мiякарда, — тлумачыць Сяргей Iгумнаў. — Перадумовы накоплiваюцца з часам. А стрэсавыя сiтуацыi, як заторы цi дрэннае надвор'е, могуць да гэтага падштурхнуць. Але самi па сабе стрэсы здаровага чалавека да вострага псiхiчнага расстройства не давядуць. 3) Як не выпусцiць хворага чалавека на дарогу? — Мяркую, што даведкi аб прыдатнасцi да кiравання транспартным сродкам часам выдаюцца нядобрасумленна, фармальна, — падкрэслiвае Сяргей Iгумнаў. — I гэта праблема. Заканадаўства неабходна ўдасканальваць. Як толькi ў работнiка медыцынскай камiсii з'явiцца мiнiмальнае падазрэнне, ён павiнен без ваганняў накiроўваць патэнцыйнага вадзiцеля на прыём да псiхiятра. Тое самае павiнна адбывацца пры набыццi зброi, сабак байцовых пародаў i iншых крынiц павышанай небяспекi. Яўген Валошын. Фота оnlinеr.bу i з архiва. маньякаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На беларускiх дарогах былi выпадкi, калi вадзiцелi кiдалiся з нажом на iншых аматараў цi на поўнай хуткасцi таранiлi iх машыны. Ахвярай мог стаць хто |
|