21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiнфiн Беларусi скарэктуе бюджэт у бок змяншэння выдаткаў

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiнфiн Беларусi скарэктуе бюджэт у бок змяншэння выдаткаў

Мiнiстэрства фiнансаў Беларусi плануе ў чарговы раз скарэктаваць бюджэт у бок змяншэння выдаткаў. Пра гэта паведамiў журналiстам мiнiстр фiнансаў Беларусi Андрэй Харкавец.

Паводле яго слоў, у вераснi мiнiстэрства плануе ажыццявiць яшчэ адну карэкцiроўку бюджэту. Гэта звязана з тым, што сiтуацыя "развiвалася некалькi горш, чым чакалася". Прычым пры складаннi бюджэту на 2010 год Мiнфiн будзе ўлiчваць кансерватыўныя прагнозы. Бюджэтная палiтыка ў Беларусi, як адзначыў мiнiстр, будзе даволi жорсткай.

Ён таксама нагадаў, што змяншэнне бюджэтных расходаў — адно з патрабаванняў Мiжнароднага валютнага фонду. У той жа час, калi эканомiка ў наступным годзе будзе расцi, то нагрузку на расходную частку бюджэту можна будзе з лёгкасцю аслабiць, выказаў упэўненасць Андрэй Харкавец.

Белта.

У ДТЗ пацярпела трое дзяцей...

У Браслаўскiм раёне днём у сераду ў дарожна-транспартнае здарэнне трапiла кiроўца аўтамабiля "Хундай", у салоне якога знаходзiлася трое дзяцей.

Паводле звестак ДАІ МУС, 41-гадовая кiроўца, вадзiцельскi стаж якой — менш за два гады, загледзелася на аўтамабiль "Мiцубiсi", якi абганяў яе машыну, i з-за гэтага не справiлася з кiраваннем: "Хундай" выехаў на паласу сустрэчнага руху, а пасля ў кювет, дзе перакулiўся. У вынiку сама кiроўца, дзве яе дачкi — 6 i 18 гадоў, а таксама шасцiгадовы хлопчык, што ехаў у машыне, з ЧМТ i рознымi пашкоджаннямi пазваночнiка былi дастаўлены ў бальнiцу. У ДАI падкрэслiваюць, што дзецi перавозiлiся без спецыяльных прыстасаванняў.

Iгар ГРЫШЫН.

Сярэдняя зарплата ў чэрвенi — Br1 млн

Налiчаная сярэдняя зарплата работнiкаў Беларусi ў чэрвенi гэтага года склала Br1 млн 14 тыс. 762 , паведамiлi ў Нацыянальным статыстычным камiтэце. Гэты паказчык у маi 2009 года быў роўны Br979 тыс. 134. Налiчаная сярэдняя зарплата рабочых i служачых у чэрвенi гэтага года склала Br1 млн 30 тыс. 708 (у красавiку яна была Br994 тыс. 411).

БЕЛТА.

Мiнчане атрымлiваюць самую высокую зарплату

Мiнск па-ранейшаму лiдзiруе сярод рэгiёнаў Беларусi па ўзроўнi аплаты працы, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камiтэце.

Так, намiнальная налiчаная сярэдняя зарплата работнiкаў Мiнска ў чэрвенi складала Br1 млн 346,3 тыс. А самую нiзкую зарплату ў чэрвенi атрымлiвалi ў Брэсцкай вобласцi (у сярэднiм — Br894,5 тыс.). У Мiнскай вобласцi гэты паказчык быў роўны Br960,1 тыс., у Гомельскай — Br949,5 тыс., у Гродзенскай — Br933,5 тыс., у Вiцебскай — Br923,9 тыс., у Магiлёўскай — Br903 тыс.

Найбольш высокiмi тэмпамi ў студзенi-чэрвенi 2009 года павялiчвалася рэальная налiчаная заработная плата да студзеня-чэрвеня 2008-га ў Вiцебскай вобласцi (103,2 працэнта). У Брэсцкай вобласцi гэты паказчык складаў 102,7 працэнта, у Гомельскай — 102,6 працэнта, у Гродзенскай — 102,5 працэнта, у Мiнску — 102,1 працэнта, у Мiнскай вобласцi — 101,7 працэнта. А ў Магiлёўскай вобласцi — адзiным рэгiёне рэспублiкi — адзначана знiжэнне рэальнай зарплаты (98,7 працэнта).

Як паведамлялася раней БЕЛТА, у Беларусi намiнальная налiчаная сярэднямесячная заработная плата работнiкаў у студзенi-чэрвенi 2009 года склала Br957,2 тыс., у тым лiку ў чэрвенi — Br1014,8 тыс., што на 3,6 працэнта (на Br35,6 тыс.) больш у параўнаннi з маем гэтага года. Рэальная налiчаная заработная плата (заработная плата, разлiчаная з улiкам росту спажывецкiх цэнаў на тавары i паслугi) у студзенi-чэрвенi гэтага года ў параўнаннi з аналагiчным перыядам 2008-га павялiчылася на 2,1 працэнта. Гэты паказчык у чэрвенi 2009 года ў параўнаннi з маем вырас на 3,2 працэнта.

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства фiнансаў Беларусi плануе ў чарговы раз скарэктаваць бюджэт у бок змяншэння выдаткаў. Пра гэта паведамiў журналiстам мiнiстр фiнансаў Бела
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика