Жудасная знаходка
Жудасная знаходка
Жыхарка Жлобiна, прыйшоўшы праверыць нежылы дом, якi ёй належыць, выявiла ў iм уключаны ў сетку халадзiльнiк, абматаны скотчам, а ў iм — гаспадарчую сумку з трупам жанчыны ў стадыi гнiласнага разлажэння. Пра гэта паведамiлi ў пракуратуры Жлобiнскага раёна. Пры праверцы жудаснай знаходкi высветлiлася, што ўладальнiца знайшла цела гараджанкi 1957 года нараджэння, якая значылася як адсутная без вестак з лiстапада 2008 года. Тады з заявай у мiлiцыю аб знiкненнi мацi звярнулася яе дачка. Аднак супрацоўнiкi праваахоўных органаў не знайшлi жанчыну. Толькi цяпер аднавiлася карцiна таго, што адбылося. Паводле папярэдняй версii, жанчына загiнула ад рукi сына 1984 года нараджэння, якi ўжо затрыманы i даў паказаннi. У спрэчцы з-за злоўжывання мацi спiртнымi напоямi i яе асацыяльных паводзiнаў ён збiў мацi да смерцi. Потым упакаваў труп у сумку i захоўваў яго ў халадзiльнiку свайго дома, дзе практычна нiхто не бываў, паколькi сам працаваў у Магiлёўскай вобласцi. Але пасля таго, як супрацоўнiкi праваахоўных органаў у чарговы раз выклiкалi яго ў мiлiцыю (сын прайшоў тэсцiраванне па сiстэме "Палiграф", але заставалася падазрэнне, што жанчына не магла бясследна знiкнуць), мужчына вырашыў перахаваць цела i папрасiў знаёмых даць яму ключы ад iх нежылога дома, куды i завёз халадзiльнiк з трупам. Заведзена крымiнальная справа. Алена САФРОНАВА, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхарка Жлобiна, прыйшоўшы праверыць нежылы дом, якi ёй належыць, выявiла ў iм уключаны ў сетку халадзiльнiк, абматаны скотчам, а ў iм — гаспадарчую с |
|