21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Расiяне сталi лепш ставiцца да Мядзведзева, але Пуцiна ўсё адно любяць больш

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Расiяне сталi лепш ставiцца да Мядзведзева, але Пуцiна ўсё адно любяць больш

Расiяне апошнiм часам сталi крыху менш ухваляць дзейнасць прэм'ер-мiнiстра Пуцiна i крыху вышэй ацэньваць працу прэзiдэнта Мядзведзева, сведчыць новае сацыялагiчнае апытанне. Тым не менш, Пуцiн па-ранейшаму карыстаецца найбольшай папулярнасцю з усiх палiтыкаў.

Дзейнасць прэзiдэнта Расii ўхваляюць 72 % апытаных, а дзейнасць прэм'ер-мiнiстра — 78 %, сведчаць вынiкi даследавання, праведзенага Лявада-Цэнтрам. Не ўхваляюць працу прэзiдэнта 23 % рэспандэнтаў. Прэм'ер-мiнiстрам незадаволеныя 19 %.

Ледзь прыкметней знiзiўся давер да ўрада. Калi ў маi ўхвалялi дзейнасць урада 61 % апытаных, то ў лiпенi такiх набралася толькi 55 %. Не ўхваляюць працу ўрада 41 % рэспандэнтаў. Адначасова знiжаецца колькасць расiян, якiя лiчаць, што краiна iдзе ў правiльным кiрунку. Сёння 48% лiчаць шлях Расii правiльным, 35 % не згодныя з такой адзнакай.

У рэйтынгу расiйскiх палiтыкаў, па версii Лявада-Цэнтра, першыя тры месца займаюць Уладзiмiр Пуцiн (53 %), Дзмiтрый Мядзведзеў (41 %) i Сяргей Шойгу (16 %). За Ўладзiмiра Жырыноўскага прагаласавалi 11 %, за Генадзя Зюганава — 9 %.

Малдова возьме ў доўг у Кiтая мiльярд долараў

Кiтай дасць Малдове крэдыт у мiльярд долараў для развiцця iнфраструктуры i прамысловасцi. Адпаведны мемарандум аб намерах быў падпiсаны 23 лiпеня прадстаўнiкамi Малдовы i кiтайскай дзяржаўнай кампанii СОVЕС.

Гэта першая настолькi маштабная пазыка ў гiсторыi краiны. Сродкi будуць накiраваны на рэалiзацыю праектаў у дарожным будаўнiцтве, энергетыцы, водазабеспячэннi, сельскай гаспадарцы i iншых галiнах прамысловасцi.

Крэдыт будзе выдзелены рэспублiцы на льготных умовах. Тэрмiн пазыкi складзе 15 гадоў, а адтэрмiноўка па выплатах — тры гады. Працэнтная стаўка пакуль не вызначаная.

Ісландыя падала заяўку на ўступленне ў Еўрасаюз

Iсландыя 23 лiпеня падала афiцыйную заяўку на ўступленне ў Еўрасаюз, паведамляе АFР. Роўна тыдзень таму за падачу заяўкi прагаласаваў парламент Iсландыi.

Дыпламатычная цырымонiя прайшла ў мiнiстэрстве замежных спраў Швецыi ў Стакгольме, бо цяпер у ЕС старшынствуе Швецыя.

Цяпер заяўку Iсландыi павiнны ўхвалiць усё 27 краiн—членаў Еўрасаюза. Пасля гэтага за ўступленне ў ЕС на рэферэндуме прагаласуюць жыхары Iсландыi. Як перадае BBС Nеws, старшыня парламенцкага камiтэта Iсландыi па Еўрасаюзе Арнi Тор Сiгурдсан заявiў, што нават пры паспяховым вынiку аднаго i другога галасавання Iсландыя ўступiць у ЕС не раней за 2013 год.

Iсландыя мае моцныя сувязi з Еўропай: краiна ўваходзiць у шэнгенскую зону i Еўрапейскую эканамiчную зону. Аднак, паводле iнфармацыi BBС Nеws, жыхары Iсландыi скептычна ставяцца да далучэння да ЕС, бо асцерагаюцца, што прынятыя ў ЕС квоты на вылаў рыбы могуць нашкодзiць рыбалоўнай прамысловасцi краiны. З iншага боку, многiя спадзяюцца, што членства ў Еўрасаюзе паспрыяе фiнансаваму ўзнаўленню Iсландыi, якая найбольш сур'ёзна з еўрапейскiх краiн пацярпела ад крызiсу.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расiяне апошнiм часам сталi крыху менш ухваляць дзейнасць прэм'ер-мiнiстра Пуцiна i крыху вышэй ацэньваць працу прэзiдэнта Мядзведзева, сведчыць н
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика