21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дапамога ад прапiск" не залежыць

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дапамога ад прапiск" не залежыць

Як прызначаюцца "дэкрэтныя", хто мае права на "лiшнi" выхадны, якiя дадатковыя гарантыi вызначаны для дзяцей-iнвалiдаў i што ўплывае на прызначэнне дапамогi на дзяцей ва ўзросце больш за 3 гады — на гэтыя і іншыя пытаннi адказваюць начальнiк аддзела народанасельнiцтва, гендарнай i сямейнай палiтыкi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Аляксандра Васiльеўна ЛІСОЎСКАЯ i кансультант гэтага ж аддзела Марына Барысаўна АРЦЁМЕНКА.

(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 23 ліпеня).

(— Патлумачце, хто мае права атрымлiваць дапамогу па доглядзе дзiцяці-iнвалiда? Цi можа разлiчваць на яе бабуля або мацi, якая пойдзе працаваць на 0,5 стаўкi?

I яшчэ. Адкажыце, калi ласка, на якiх умовах можа карыстацца дадатковымi выхаднымi працуючая мацi, якая выхоўвае дзiця-iнвалiда?

Да слова, дапамога па доглядзе дзiцяці-iнвалiда прызначаецца па месцы жыхарства ў аддзеле па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне. Разам з тым варта заўважыць: права на дапамогу па доглядзе дзiцяці-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў мацi, якая занятая на 0,5 стаўкi, мець не будзе — бо яна ўсё ж працуе. А вось у дачыненнi да бабулi, якая збiраецца афармляць догляд, усё залежыць ад таго, атрымлiвае цi не атрымлiвае яна пенсiю.

I наконт другога пытання. Паводле артыкула 265 Працоўнага кодэкса, сем'i, што выхоўваюць дзiця-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў, маюць права на адзiн дадатковы свабодны ад працы дзень у месяц з аплатай па сярэднiм заробку за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання i на адзiн дадатковы свабодны ад працы дзень у тыдзень з аплатай па сярэднiм заробку за кошт сродкаў наймальнiка.

Пры гэтым адзiн дадатковы свабодны ад працы дзень у месяц даецца без якiх-небудзь агаворак. А вось адзiн дадатковы свабодны ад працы дзень у тыдзень даецца пры выкананнi пэўных умоў — такiмi ўмовамi, у прыватнасцi, вызначаныя занятасць кожны дзень з нармальнай працягласцю працоўнага часу ў тыдзень, пражыванне i выхаванне дзiцяці-iнвалiда ў сям'i. Дарэчы, тут жа нялiшне сказаць: свабодны дзень у тыдзень даецца ў любы на выбар час i можа быць выкарыстаны адным з бацькоў (апекуном, папячыцелем) або падзелены памiж iмi па ўласным меркаваннi.

Такiм чынам, на працягу месяца сям'я, што выхоўвае дзiця-iнвалiда, можа скарыстацца 4 дадатковымi выхаднымi — пры наяўнасцi ў адзiн з тыдняў адначасовага права на дадатковы свабодны дзень у месяц i ў тыдзень "адгул" даецца паводле адной з падстаў. Застаецца дадаць, што свабодны дзень у тыдзень даецца паводле пiсьмовай заявы, да якой прыкладаюцца наступныя дакументы: копii пасведчанняў аб нараджэннi дзяцей, даведка аб месцы жыхарства i аб складзе сям'i, даведка з садка або школы аб рэжыме знаходжання ў iх дзiцяцi (кругласутачна або на ўмовах штодзённага вяртання дадому), даведка з прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай цi вышэйшай установы адукацыi аб тым, што дзiця праходзiць тут навучанне, копiя пасведчання дзiцяці-iнвалiда i iнфармацыi аб адсутнасцi свабоднага дня ў тыдзень у другога з бацькоў.

(— Завуць мяне Таццяна, тэлефаную з Iванаўскага раёна. А нагода такая: у мяне закончыўся "бальнiчны" па цяжарнасцi i родах, пасля чаго я аформiла працоўны водпуск. Патлумачце, калi ласка, цi павiнны мне налiчыць на час гэтага водпуску дапамогу па доглядзе дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў у памеры 50 %? Бо ў бухгалтэрыi сцвярджаюць — права на дапамогу няма, ёсць толькi права на "адпускныя".

— У бухгалтэрыi не маюць рацыi — за час працоўнага водпуску налiчыць дапамогу павiнны. Прычым, паколькi ў водпуску за вамi захоўваецца сярэдняя зарплата, сапраўды ў памеры 50 % — 100-працэнтная выплата пачнецца толькi пасля выхаду з працоўнага адпачынку i афармлення водпуску па доглядзе дзiцяцi да 3 гадоў.

(— Як мацi 6 дзяцей вельмi ўсцешылася, што ў пачатку лiпеня ў нас упершыню быў адзначаны Дзень сям'i, кахання i вернасцi. Аднак святочныя акцыi чамусьцi прайшлi толькi ў Мiнску i некаторых iншых раёнах. Адсюль узнiкла пытанне: цi будзе калi-небудзь гэта свята праводзiцца ва ўсёй Беларусi?

Людмiла Аляксандраўна Карканiца, Маладзечанскi раён

(— Мая дачка беспрацоўная, мае 4-гадовае дзiця. У сувязi з цяжкiм матэрыяльным становiшчам яна вырашыла звярнуцца па адрасную сацыяльную дапамогу, але пачула адмову — толькi з той прычыны, што муж адбывае пакаранне. Цi правiльна гэта? I якую дапамогу можа атрымаць дачка?

Iрына Андрэеўна, г. Жлобiн

(— Завуць мяне Галiна Пятроўна, тэлефаную з Вiцебскай вобласцi. У нас звычайная сям'я, мы з мужам працуем, гадуем дваiх дзяцей 6 i 14 гадоў. Аднак з прычыны нiзкiх заробкаў у бюджэтнай сферы грошай хапае хiба што на харчаванне. А адсюль пытанне: цi плануецца павелiчэнне дапамог на дзяцей ва ўзросце больш за 3 гады для сем'яў з малымi даходамi прынамсi да ўзроўню бюджэту пражытковага мiнiмуму?

— Павелiчэнне дапамог на дзяцей ва ўзросце больш за 3 гады да ўзроўню бюджэту пражытковага мiнiмуму пакуль не плануецца. Больш блiзкая мэта на сёння — павышэнне да ўзроўню БПМ дапамог на дзяцей да 3 гадоў. Прычым пагадзiцеся: у большасцi выпадкаў больш складана даводзiцца менавiта сем'ям з малымi дзецьмi — у сувязi з тым, што мацi вымушана часова не працаваць i "страчвае" заробак.

(— У нашай сям'i 4 чалавекi — двое працуючых бацькоў i двое дзяцей-школьнiкаў ва ўзросце 14 i 11 гадоў. Пры гэтым малодшае дзiця з'яўляецца iнвалiдам з другой ступенню страты здароўя. Адкажыце, калi ласка, на якую дапамогу мы можам разлiчваць? I, апроч таго, патлумачце: такая дапамога павiнна прызначацца на адно, цi на дваiх дзяцей?

Мiхаiл Мiхайлавiч Сямёнаў, Мсцiслаўскi раён

Далей. Непасрэдна на дзiця-iнвалiда органы па працы i сацыяльнай абароне прызначаюць сацыяльную пенсiю — яе памер залежыць ад ступенi страты здароўя. I трэцяя iстотная гарантыя — па- датковыя льготы. Пры вызначэннi памеру падатковай базы плацельшчык мае права на стандартныя падатковыя вылiкi. Пры наяўнасцi дзiцяці-iнвалiда стандартны падатковы вылiк у мацi i ў бацькi складае 140 тыс., а пры наяўнасцi iншых дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў — 70 тыс. рублёў.

Матэрыялы "прамой лiнii" падрыхтаваў Сяргей ГРЫБ.

Фота аўтара.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як прызначаюцца "дэкрэтныя", хто мае права на "лiшнi" выхадны, якiя дадатковыя гарантыi вызначаны для дзяцей-iнвалiдаў i што ўплыв
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика