Юрый Шаўцоў: з бундэслiгi ў нацыянальную зборную
Юрый Шаўцоў: з бундэслiгi ў нацыянальную зборную
Алiмпiйскi чэмпiён Сеула ўзначалiў каманду Беларусi Галоўным трэнерам зборнай Беларусi па гандболе прызначаны Юрый Шаўцоў. Пра гэта на прэс-канферэнцыi 22 лiпеня паведамiў старшыня Беларускай федэрацыi гандбола Уладзiмiр Канаплёў. На працягу апошнiх 13 гадоў алiмпiйскi чэмпiён Сеула (1988), чэмпiён свету (1982), шасцiразовы чэмпiён СССР, трохразовы ўладальнiк Кубка еўрапейскiх чэмпiёнаў i двухразовы ўладальнiк Кубка кубкаў Юрый Шаўцоў апошнiя 13 гадоў пражываў у Германii i паспяхова трэнiраваў клубы нямецкай бундэслiгi, адной з наймацнейшых у свеце. Аднак запрашэнне на новую пасаду трэнер не лiчыць крокам назад. "Я атрымаў шмат прапаноў, аднак пэўнага i цiкавага напрамку, дзе б можна было штосьцi развiваць, не было. Даўно хацеў паспрабаваць сябе на ўзроўнi зборных. Першым чалавекам у Беларусi, якi сеў i выслухаў маю гульнявую фiласофiю, стаў кiраўнiк БФГ Уладзiмiр Канаплёў. Мала быць выдатным трэнерам, трэба мець падтрымку, каб рэалiзаваць свае задумы. I я зразумеў, што тут атрымаю неабходную падтрымку", — падзялiўся Юрый Шаўцоў. Новы галоўны трэнер заключыў кантракт на тры гады. Паводле слоў Уладзiмiра Канаплёва, фiнансавыя ўмовы супастаўныя з тымi, якiя прапаноўвалiся Шаўцову за мяжой. Сумяшчаць працу ў зборнай з трэнерствам клуба 49-гадовы спецыялiст не плануе. "Нiякай пабочнай працы з клубам. Калi займацца, то сур'ёзна". Сваёй задачай на новай пасадзе Юрый Шаўцоў бачыць стварэнне канкурэнтаздольнай каманды. Паводле яго меркавання, сусветны гандбол падзяляецца на чатыры ўзроўнi. Беларуская зборная знаходзiцца памiж другiм i трэцiм, i яе неабходна вывесцi на першы. "Трэба падняць i вярнуць тое, што было раней. Ёсць шмат методык, i я збiраюся прымянiць iх у Беларусi". Былы галоўны трэнер каманды Георгiй Свiрыдзенка ўзначальвае цяпер адзiн з нямецкiх клубаў. Уладiзмiр Канаплёў падзякаваў яго за працу i "добры кантакт з камандай, якi ўдалося наладзiць". Кiраўнiк БФГ папрасіў Свiрыдзенку дапамагчы Шаўцову ў зборнай. "Свiрыдзенка i Шаўцоў, дарэчы, сябры, што павiнна дапамагчы новаму трэнеру хутчэй асвоiцца на пасадзе. Мяркую, яны вырашаць самi, чым i калi Свiрыдзенка будзе карысны зборнай", — растлумачыў Уладзiмiр Канаплёў. Ён падкрэслiў, што ў новага трэнера "цалкам развязаныя рукi". Алена АЎЧЫННIКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алiмпiйскi чэмпiён Сеула ўзначалiў каманду Беларусi Галоўным трэнерам зборнай Беларусi па гандболе прызначаны Юрый Шаўцоў. Пра гэта на прэс-канферэнц |
|