21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адкуль пальмавы алей у Беларусi?

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адкуль пальмавы алей у Беларусi?

Учора адбылася прэс-канферэнцыя кiраўнiка мiнiстэрства сельскай гаспадаркi і харчавання Сямёна Шапiры. У размове актыўна ўдзельнiчалi расiйскiя журналiсты, якiя ў складзе чарговага прэс-тура знаёмяцца з жыццём i эканомiкай нашай краiны. З iх падачы ў размове дамiнавала малочная тэма. Дыялог мiнiстра з расiйскiмi журналiстамi акрэслiў цiкавыя тэмы. І першае пытанне: цi паспее Беларусь да 1 жнiўня г. г. выканаць усе заўвагi i патрабаваннi Рассельдзяржнагляда да малочных прадуктаў, якiя пастаўляюцца на рынак Расii?

I 500 — выдатная лiчба

Сямён Шапiра сказаў, што гэта работа вядзецца пад пастаянным жорсткiм кантролем. Штодзень выдаюцца дзясяткi (40—50) новых дазволаў i сертыфiкатаў. Ужо на дзень прэс-канферэнцыi павiнна быць аформлена больш за 500 санiтарна-гiгiенiчных заключэнняў на беларускую малочную прадукцыю, зазначыў мiнiстр. А ўсяго на экспертызу здадзена амаль 900 узораў розных вiдаў малочнай прадукцыi. I ўсе iх адразу праверыць проста немагчыма, ды i, на думку мiнiстра, не заўсёды мэтазгодна. Увогуле i 500 — выдатная лiчба. Тым больш, што яна ўключае ў сябе асноўныя вiды малочнай прадукцыi: сыры, сметанковае масла, тварог i iнш. У прынцыпе Беларусi дастаткова для поўнамаштабнага экспарту ў Расiю i 500 назваў малочнай прадукцыi. Не паспее наша краiна аформiць належным чынам усе яе вiды да 1 жнiўня г. г. — не бяда. Зробiм гэту справу крыху пазней, лiчыць мiнiстр. Бо сертыфiкацыя прадукцыi — гэта пастаянны працэс.

Новыя дырэктары — новыя падыходы

Сямён Шапiра прызнаўся, што па яго iнiцыятыве вызвалiлi чатырох дырэктараў малочных заводаў, бо не цягнулi. Як трымаць кiраўнiка на пасадзе, калi на яго прадпрыемстве мiнус 29 працэнтаў рэнтабельнасцi, а ў дырэктара нiякiх думак наконт выхаду з цяжкага становiшча. I гэта ва ўмовах крызiсу!

Потым Сямён Барысавiч паправiў сам сябе, сказаў, што мiнiстэрства нiкога не здымала, а толькi рэкамендавала акцыянерным таварыствам вызвалiць дырэктараў, якiя правалiлi справу. Так цi не так, але гэта не вельмi важна. Бо, сапраўды, новая эканамiчная сiтуацыя патрабуе i новага тыпу кiраўнiкоў, а не адстаўных раённых начальнiчкаў, скажам, былых старшынь не вельмi моцных калгасаў, якiх некалi перасаджвалi ў крэслы дырэктараў малочных заводаў, каб дапрацавалi пацiху да пенсii. Таму менеджмент у галiне трэба абавязкова мяняць, кажа мiнiстр. Ён прывёў у прыклад Расiю, дзе ў асноўным дырэктары малочных заводаў — гэта маладыя людзi 25—35 гадоў з веданнем i моў, i маркетынгу i г. д. "Прыхапiць" заводы не атрымаецца

Адзiн з прысутных расiйскiх журналiстаў спытаў: цi не думаюць у нас даць магчымасць расiянам прыватызаваць шэраг малочных заводаў i тым самым палепшыць якасць выпускаемай прадукцыi?

— За капейкi нiкому не ўдасца купiць нашы малочныя прадпрыемствы. А вось iнвестыцыям мы будзем рады, — сказаў мiнiстр. Па яго словах, Беларусi сёння вельмi патрэбны сучасны завод для перапрацоўкi прыкладна двух мiльёнаў тон малака. І краiна паходжання iнвестыцый тут — не прынцыповае пытанне. Галоўнае, каб яны працавалi на эканомiку нашай краiны. Будуць гэта расiйскiя грошы — калi ласка. Тым больш, што ў малочнай галiне ўжо працуе нямала расiйскiх грошай.

Няпоўнагадовым не месца на камбайнах

На пытанне расiйскага калегi аб тым, што думае мiнiстр наконт прыцягнення замежнай працоўнай сiлы, Сямён Шапiра адказаў, што цяпер для яго найважнейшае пытанне, як загрузiць пастаяннай работай сваiх людзей. А ўвогуле ў Беларусi хапае працоўнай сiлы ў вёсцы, хоць у асобных мясцовасцях адчуваецца яе дэфiцыт. Разам з тым ён назваў скарачэнне сельскага насельнiцтва "нармальным працэсам", бо ў вёску прыходзiць новая тэхнiка. Сёння адна машына можа замянiць дзясяткi касцоў. Хоць i няма нiчога экстраардынарнага ў прысутнасцi ў краiне замежнай працоўнай сiлы, ёсць у нас адпаведнае заканадаўства. Затое мiнiстр супраць таго, каб няпоўнагадовыя працавалi на ўборцы на камбайнах, бо гэта вядзе да дзiцячага траўматызму.

Мiльён тон збожжа застанецца дома

З мiнулага ўраджаю ў Беларусi застаўся мiльён тон збожжа. Прададуць яго на экспарт? — спыталi ў мiнiстра.

— Не, — адказаў Сямён Барысавiч, — самiм спатрэбiцца. Бо вiды на бягучы ўраджай збожжавых пакуль няпэўныя, хоць хлебаробы вырасцiлi, па папярэднiх разлiках, як i летась, каля 10 мiльёнаў тон збожжавых. Праўда, моцныя дажджы i вецер паклалi на зямлю нямала збожжа. Узняць яго вельмi няпроста. Таму леташнi мiльён тон можа аказацца да месца. А ўвогуле, па словах Сямёна Шапiры, трэба лепш гандляваць гатовай прадукцыяй: малочнай, мясной, а не збожжам.

У нас не змешваюць пальмавы алей з малаком

Сямён Шапiра абверг усялякiя чуткi i домыслы аб ненатуральнасцi сухога малака. Каб атрымаць кiлаграм гэтага прадукту, трэба высушыць 10 лiтраў звычайнага малака. Потым, калi ў iм узнiкне патрэба, варта па тэхналогii "ажывiць" сухое малако цi, iнакш кажучы, дадаць вiльготнасцi, i можна выкарыстоўваць як свежае. Вельмi зручна, асаблiва для Расii, дзе зiмой традыцыйна не хапае малака i там вымушаны назапашваць сухое малако, у тым лiку i за кошт iмпарту з Беларусi. З Расiяй, па словах Сямёна Шапiры, дасягнутая дамоўленасць аб тэрмiнах i аб'ёмах паставак нашага сухога малака, каб не было непаразуменняў i непатрэбнай канкурэнцыi.

На думку Сямёна Шапiры, беларускае сухое малако нi ў якiм разе нельга называць сурагатам, штучным прадуктам, як гэта нядаўна спрабавалi зрабiць асобныя расiйскiя журналiсты. Таму мiнiстр з гумарам адгукнуўся аб дзiўных выказваннях аднаго з кiраўнiкоў Малочнага саюза Расii. Ён дагаварыўся да фантастычных рэчаў, маўляў, беларусы набылi вялiкую партыю пальмавага алею, змешваюць яго з малаком i потым пасля адпаведнай апрацоўкi прадаюць даверлiвым расiянам пад выглядам сухога малака. "Пакажыце мне, дзе ў нас гандлююць пальмавым алеем у значных аб'ёмах? — спытаў мiнiстр прысутных i адказу не пачуў.

З лёнам не развiтваемся

Якiя перспектывы льнаводства? На гэтае пытанне мiнiстр адказаў даволi аптымiстычна: яно будзе iснаваць насуперак розным размовам. Гэта наша гiсторыя, наша традыцыя, наша нацыянальная рыса. Таму льнаводства захаваецца i будзе развiвацца, з часам лён стане важнай часткай сельскагаспадарчага экспарту. Але для гэтага трэба шмат папрацаваць. Намечаны меры па вывадзе льнаводства на перадавыя рубяжы, у прыватнасцi, мадэрнiзацыя Аршанскага льнокамбiната.

Леанiд Лахманенка.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора адбылася прэс-канферэнцыя кiраўнiка мiнiстэрства сельскай гаспадаркi і харчавання Сямёна Шапiры. У размове актыўна ўдзельнiчалi расiйскiя журнал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика