21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Палiмiр" не мае дачынення да ўцечкi хiмiкатаў у Рыжскiм порце

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Палiмiр" не мае дачынення да ўцечкi хiмiкатаў у Рыжскiм порце

Да ўцечкi хiмiкатаў у Рыжскiм порце беларускi завод "Палiмiр" не мае дачынення. Пра гэта заявiлi на прадпрыемстве.

Наваполацкi завод "Палiмiр" ААТ "Нафтан" у адпаведнасцi з кантрактам адправiў латвiйскай фiрме Biоlаr ацэтонцыянгiдрын у цыстэрнах. "Прадукт быў дастаўлены з Наваполацка ў цыстэрнах на станцыю прызначэння — Олайне (горад пад Рыгай). З нашага боку была забяспечана пастаўка якаснага прадукту ў нармальных цыстэрнах. Усе свае абавязкi перад Biоlаr мы выканалi, i пытанняў нiякiх не ўзнiкла", — падкрэслiлi на "Палiмiры".

Як паведамлялася, у ноч на 23 лiпеня ў адным з кантэйнераў у Рыжскiм порце пачалася некантралюемая рэакцыя хiмiчных рэчываў, у вынiку чаго адбылася ўцечка ацэтонцыянгiдрыну — бясколернага рэчыва, якое з'яўляецца вельмi таксiчным. Работнiкi порта выявiлi ўцечку толькi ранiцай. Усю ранiцу пажарныя ахалоджвалi кантэйнер i спрабавалi збiць цiск унутры яго. Жыхары блiзкiх раёнаў латвiйскай сталiцы былi эвакуяваныя. Пашкоджаны кантэйнер паспяхова вывезены за межы Рыгi i дастаўлены ў горад Олайне на прадпрыемства Biоlаr, якое з'яўляецца ўласнiкам таксiчнага рэчыва.

У Дзяржаўнай пажарна-выратавальнай службе Латвii паведамiлi, што верагоднай прычынай уцечкi ядавiтага рэчыва ацэтонцыянгiдрыну ў Рыжскiм порце з'яўляецца непрамыты кантэйнер. Разам з тым кiраўнiцтва прадпрыемства Biоlаr заявiла прэсе, што кантэйнер, з якога адбылася ўцечка таксiнаў, прыйшоў з беларускага Наваполацка, з прадпрыемства "Палiмiр".

Мiлена АНУФРЫЁНАК, БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявiлi на прадпрыемстве. Разам з тым кiраўнiцтва прадпрыемства Biоlаr заявiла прэсе, што кантэйнер, з якога адбылася ўцечка таксiнаў, прыйшо
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика