Крызіс б'е па сусветных медыярынках?
Крызіс б'е па сусветных медыярынках?
Эксперты згаджаюцца з цяжкiм становiшчам сродкаў масавай iнфармацыi (СМІ) у час крызiсу. Але нiводны з iх не прадракае iх гiбелi. Адны кажуць пра скарачэнне колькасцi газет i часопiсаў. Iншыя заўважаюць толькi падзенне аб'ёмаў рэкламы. Ёсць i такiя, хто сцвярджае, што крызiс ачысцiць рынак ад кволых i неэфектыўных СМI, i нават калi б крызiсу i не было, яго дзеля гэтага варта выдумаць. Розныя людзi — розныя меркаваннi. Але ўсе яны сыходзяцца ў адным: крызiс уплывае на глабальную iнфармацыйную прастору, але ў кожнай краiне па-свойму. Напрыклад, у Расii, крызiс зробiць медыярынак больш эфектыўным. Па звестках Расдруку, толькi прыкладна палова ад зарэгiстраваных газет i часопiсаў знаходзiцца ў пастаянным рынкавым абароце. Рэгiянальныя Упраўленнi Федэральнай службы па наглядзе ў сферы сувязi i масавых камунiкацый звярнулi ўвагу на СМI, якiя рэальна не выходзяць на працягу некалькi гадоў. Пачатыя праверкi дазволяць вызвалiцца ад "мёртвых душаў". Так, напрыклад, на поўначы Цюменскай вобласцi прыпынiлi сваю дзейнасць 34 СМI. Усе газеты i часопiсы былi закрытыя па адной прычыне — яны не выходзiлi больш за год. Згодна з экспертнымi ацэнкамi адбудзецца скарачэнне персаналу ў медыяiндустрыi, зменяцца сiстэмы аплаты працы як журналiстаў, так i iншых катэгорый супрацоўнiкаў рэдакцый. Многiя выданнi змяняюць перыядычнасць выхаду, аптымiзуюць свой бюджэт, адмаўляюцца ад тэматычных цi рэгiянальных дадаткаў. Шмат якiя закрываюцца, таму што няма фiнансавай магчымасцi выпускаць свой прадукт. Узнiкае пытанне: цi атрымае спажывец новую якасць замест колькасцi? Праверку праходзяць i густы спажыўца. Ён, хутчэй, купiць у газетным кiёску вядомы медыйны брэнд з праверанай iнфармацыяй цi спецыялiзаванае выданне, якое чытае не адзiн год i якому давярае з-за асабiстых прафесiйных iнтарэсаў. Глянцавыя часопiсы i iншая забаўляльная прадукцыя, хутчэй за ўсё, адыдзе на заднi план. Сёння ў Расii ўсё больш цэнiцца самастойнасць. Толькi каля тысячы часопiсаў i ад 300 да 500 газет могуць забяспечваць сябе самастойна, а ўсе астатнiя жывуць за кошт знешняга фiнансавання. У Еўропе крызiс ударыў па найбуйнейшых медыягрупах. Як сцвярджае расiйскi часопiс "Новости полиграфии", гадавы абарот медыя-канцэрна Bеrtеlsmаnn АG (Германiя) у 2008 г. застыў на ўзроўнi 16,1 млрд еўра. Iстотна скарацiўся прыбытак канцэрна: з мiнулагоднiх 405 да цяперашнiх 270 млн еўра. У 2006 г. прыбытак канцэрна ацэньваўся ў 2,5 млрд еўра. Канцэрн адмовiўся ад праблемных актываў i разлiчвае на паляпшэнне свайго эканамiчнага становiшча. Выдавецтва часопiсаў канцэрна Grunеr+Jаhr у 2008 г. не дасягнула пазалеташнiх паказчыкаў па прыбытку, скарацiла яго з 264 да 255 млн еўра, аднак захавала гадавы абарот у памеры 2,8 млрд еўра. Знiжэнне прыбытку адбылося па ўсiх еўрапейскiх падраздзяленнях выдавецтва — у Германii, Iспанii, Францыi i Польшчы. Толькi кiтайскi фiлiял выдавецтва палепшыў свае паказчыкi. Прыкладна той жа малюнак i ў групы выдавецтваў масавых часопiсаў канцэрна ў ЗША Rаndоm Hоusе. Крызiс прымусiў некаторых супрацоўнiкаў перагледзець стаўленне да асабiстага становiшча ў канцэрне. Так, топ-менеджар Bеrtеlsmаnn АG вырашыў скарацiць сабе бонусы на 50 % за 2008 г. Медыягрупа, якая з'яўляецца сямейным прадпрыемствам i не атрымлiвае з федэральнага бюджэту нiякай дапамогi, такiм чынам выказала салiдарнасць з працоўнымi галiны, што перажываюць цяжкiя часы. Iншай тактыкi прытрымлiваецца брытанскi выдавецкi канцэрн DMGT, Dаilу Mаil & Gеnеrаl Trust. Ён скарацiў персанал сваiх рэгiянальных аддзяленняў на 1 тыс. чалавек. Прычынай стала падзенне аб'ёмаў рэкламы на старонках прэсы. У многiх рэгiянальных выданнях колькасць рэкламных публiкацый са снежня па сакавiк 2009 г. скарацiлася на 40 %. Канкурэнт DMGT, група кампанiй Trinitу-Mirrоr, якая валодае 140 рэгiянальнымi газетамi, у лютым 2009 г. паведамiла пра знiжэнне паступленняў ад рэкламы на 30 %. У адрозненне ад рэгiянальнай прэсы, дзе чакаецца знiжэнне выручкi на 25 %, у сектары агульнабрытанскiх выданняў яно прагназуецца да ўзроўню 15 %. У ЗША многiя рэгiянальныя газеты па гэтай прычыне перайшлi на штомесячную перыядычнасць. Такiм чынам, рэгiянальная прэса ў свеце перажывае нялёгкiя часы. Крызiс набiрае моц i ў газетнай iндустрыi ЗША. Падаюць даходы не толькi друкаваных, але i анлайнавых сродкаў масавай iнфармацыi. Iнтэрнэт, якi да пачатку 2008 г. маскiраваў страты друкаваных СМI, з кастрычнiка таго ж года пачаў рэзкае падзенне. Як паведамляе Асацыяцыя выдаўцоў ЗША NАА, даходы ў чацвёртым квартале 2008 г. знiзiлiся на 8,1 %. Тая ж крынiца сведчыць, што ў параўнаннi з чацвёртым кварталам 2007 г. даходы газет упалi на 20,6 %, а наогул за год — на 16, 6 %. Па прагнозах кампанii Nеwsоsаur, у 2009 г. сферу СМI чакае далейшае падзенне на 17 % i вяртанне да ўзроўню 1993 г. Паквартальны рэтраспектыўны аналiз паказвае, што даходы анлайнавых газет, пачынаючы з другога квартала 2008 г., сталi знiжацца. Змяншэнне паступленняў ад рэкламы ў друкаваных газетах пачалося яшчэ раней, у другiм квартале 2006 г., а з канца 2007 г. гэты працэс пайшоў з большым паскарэннем. Цiкавыя высновы зроблены ў аналiтычным дакладзе даследчага цэнтра Реw Rеsеаrсh Сеntеr пра адносiны iнтэрнэт-асяроддзя i друкаваных СМI. Колькасць карыстальнiкаў iнтэрнэтам i тых, хто лiчыць яго найважнейшым каналам навiнаў, скачкападобна ўзрасла i апярэджвае аўдыторыю друкаваных СМI. У дакладзе гаворыцца пра тое, што 2008 г. стаў паказальным з пункту гледжання дасягнення карыстальнiкамi новага, больш высокага i пры гэтым устойлiва растучага ўзроўню спажывання iнтэрнэт-паслуг. Крызiс толькi падагнаў гэты працэс, эканамiчна прастымуляваў пераход спажыўцоў выданняў навiнаў ад друкаваных да больш танных анлайнавых каналаў. Колькасць амерыканцаў, якiя пастаянна карыстаюцца iнтэрнэтам як крынiцай навiнаў, за апошнiя два гады павялiчылася на 19 %. Такiм чынам, насельнiцтва ЗША аддае перавагу анлайнавым i кабельным СМI. Друкаваная перыёдыка i лакальнае тэлебачанне пакуль што нясуць адчувальныя страты. На сусветным медыярынку пануе крызiс. Iрына Тоўсцiк, вядучы навуковы супрацоўнiк адзела сусветнай эканомiкi i мiжнародных адносiнаў Iнстытута эканомiкi НАН Беларусi, дацэнт, кандыдат фiлалагiчных навук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эксперты згаджаюцца з цяжкiм становiшчам сродкаў масавай iнфармацыi (СМІ) у час крызiсу. Але нiводны з iх не прадракае iх гiбелi. Адны кажуць пра скар
|
|