Каньяк i шампанскае выйшлi з ценi, а пiва пакiдае прыпынкi грамадскага транспарту
Каньяк i шампанскае выйшлi з ценi, а пiва пакiдае прыпынкi грамадскага транспарту
Спажывец У Магiлёўскай вобласцi скасавалi абмежаваннi на продаж дарагiх спiртных напояў. Каньяк i шампанскае, а таксама вiнаграднае вiно, брэндзi, вiскi i iншыя алкагольныя напоi падобных кошту i якасцi цяпер можна набываць у крамах свабодна. Апошнiя тры гады гэта можна было рабiць толькi з 9 гадзiн ранiцы да 21 вечара. Аднак ранейшае абмежаванне застаецца на народнае сагравальнае пiтво — таннае пладова-ягаднае вiно i гарэлку, на якую цэны вызначае дзяржава. — Я лiчу, што гэта палепшыць сiтуацыю з нелегальным продажам напояў, — пракаментаваў начальнiк упраўлення гандлю i паслуг Магiлёўскага гарвыканкама Ігар Журун. — Абмежаваннямi карыстаюцца i на iх нажываюцца "прадпрымальныя" людзi, якiя з-пад крыса прадаюць напоi сумнеўнай якасцi. Па-другое, гэта ж наш таваразварот i падаткi. Таму алкаголю трэба выйсцi з ценi. Пакуль дарагiя спiртныя напоi стаяць на палiцах, пiва i слабаалкагольныя напоi ў Магiлёўскай вобласцi пакiдаюць прыпынкi грамадскага транспарту. Болей не будзе магчымасцi набыць пiва ў чаканнi тралейбусаў i аўтобусаў. Такiм чынам, лiчаць кiраўнiкi, палепшыцца культура гандлю i ўжывання спiртных напояў. Мiлiцыя i медыкi таксама заклапочаны сiтуацыяй з ужываннем алкаголю. Паводле iнфармацыi праваахоўных органаў, амаль кожнае другое злачыства па лiнii крымiнальнага вышуку ўчыняецца ў нецвярозым стане. На лячэнне ў ЛПП асуджаны за паўгода 625 чалавек. За 5 месяцаў ад атручэння алкаголем загiнулi 117 чалавек i яшчэ 46 памерлi ад прычын, якiя звязаны з ужываннем алкаголю. Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёўскай вобласцi скасавалi абмежаваннi на продаж дарагiх спiртных напояў. |
|