З Лiгi Еўропы выбылi
З Лiгi Еўропы выбылi
Нi адзiн беларускi клуб далей за другi раўнд сёлета не прайшоў
Усе тры беларускiя клубы выбылi з другога па значнасцi клубнага еўрапейскага турнiру Лiгi Еўропы. Сталiчны МТЗ-РIПА, якi тыдзень таму на выездзе прайграў данецкаму "Металургу" з лiкам 0:3, дома 23 лiпеня таксама саступiў — 1:2. Дарэчы, з-за моцнага лiўня ў сталiцы гульня прыпынялася на гадзiну. Больш шанцаў на выхад у трэцi раўнд было ў сталiчнага "Дынама", якое дома ў першым матчы другога раўнда згуляла ўнiчыю (0:0) з нарвежскiм "Трамсё". I нiчога не абяцала разгрому, якi здарыўся ў Нарвегii — 1:4. Галандскi арбiтр выдалiў дваiх дынамаўцаў з поля, карыстаючыся чым супернiк давёў лiк да разгромнага. Пасля матчу галоўны трэнер "Дынама" Славалюб Муслiн заявiў, што на iм ляжыць адказнасць за вынiк, i па прыбыццi ў Мiнск ён будзе ставiць пытанне перад кiраўнiком "Дынама" Юрыем Чыжом аб уласнай адстаўцы. Дэбютант еўракубкаў наваполацкi "Нафтан", якi нядрэнна згуляў першы матч з бельгiйскiм "Гентам" (2:1), таксама не здолеў пераадолець другi раўнд. Саступiўшы ў гасцях (0:1) у матчы ў адказ, навапалачане барацьбу ў Лiзе Еўропы таксама скончылi. Застаўся адзiны прадстаўнiк краiны ў еўракубках — барысаўскi БАТЭ, якi ў трэцiм раўндзе Лiгi чэмпiёнаў пазмагаецца з латвiйскiм "Вентспiлсам". Першы матч БАТЭ правядзе ў Вентспiлсе 29 лiпеня, а 5 жнiўня прыме супернiка ў Барысаве. Алена АЎЧЫННIКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе тры беларускiя клубы выбылi з другога па значнасцi клубнага еўрапейскага турнiру Лiгi Еўропы. Сталiчны МТЗ-РIПА, якi тыдзень таму на выездзе прайг |
|