Дарагая разетка
Дарагая разетка
Крымiнальная справа заведзена ў дачыненнi да 27-гадовага iнжынера-энергетыка Буда-Кашалёўскага райпа. Ён атрымаў заяўку на рамонт электрычнай разеткi ў гандлёвай зале крамы ў вёсцы Глазаўка, але парушыў свае службовыя абавязкi i не прыбыў своечасова, каб яе паправiць. У вынiку ноччу адбылося кароткае замыканне i загарэўся касавы апарат, уключаны ў тую самую разетку. Як паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, агульныя страты, нанесеныя агнём, склалi больш чым 10 мiльёнаў рублёў. Ірына АСТАШКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крымiнальная справа заведзена ў дачыненнi да 27-гадовага iнжынера-энергетыка Буда-Кашалёўскага райпа.
|
|