21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Грабоўскi i Касцiцын адмовiлiся ад публiчнага прымiрэння. Але заверылi журналiстаў, што канфлiкт выч

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Грабоўскi i Касцiцын адмовiлiся ад публiчнага прымiрэння. Але заверылi журналiстаў, што канфлiкт вычарпаны

Зоркi НХЛ Руслан Салей, Мiхаiл Грабоўскi i Сяргей Касцiцын сустрэлiся з юнымi беларускiмi хакеiстамi. Карыстаючыся адпачынкам НХЛаўцаў, трэнерскi штаб нацыянальнай зборнай на чале з Гленам Хэнланам сабраў iх у Мiнску i даў апошнiя настаўленнi перад стартуючым сезонам. А затым гульцы разам з галоўным трэнерам i старшынёй федэрацыi хакея Уладзiмiрам Навумавым у канферэнц-зале Дома футбола адказалi на пытаннi юных аматараў хакея.

9—12-гадовых хлопцаў цiкавiлi самыя розныя аспекты з жыцця хакеiстаў НХЛ. У Руслана Салея не маглi не запытаць, як стаць выдатным абаронцам. — Дарэчы, складанае пытанне, — адказаў Руслан, на хвiлiну задумаўшыся. — Займацца мэтанакiравана, iмкнуцца да большага, станоўча глядзець на няўдачы. Нейкага асаблiвага сакрэту няма — мэтанакiраванасць i любоў да свайго вiду спорту, — зрабiў заключэнне хакеiст. У Сяргея Касцiцына пацiкавiлiся, цi часта ён спрачаецца з трэнерам. Сяргей падкрэслiў, што нiколi не спрачаецца. "Спрачацца з трэнерам не трэба, яго трэба слухаць". У Мiхаiла Грабоўскага спыталi, у колькi гадоў ён упершыню стаў на лёд. Нападаючы "Таронта" адказаў: "У 4,5 года тата прывёў мяне на каток. У вашым узросце, у 9 гадоў, я лiчыў сябе дарослым, i добрым хакеiстам. У нас, праўда, не было такой магчымасцi кантактаваць з дарослымi хакеiстамi. Мы проста назiралi за гульнямi "Цiвалi" iншых клубаў".

Запыталi ў хакеiстаў i пра iх стаўленне да жаночага хакея, на што ўсе трое адказалi, што нiчога супраць не маюць. Дзяцей i бацькоў цiкавiлi i прафесiйны падыход да трэнiровак i харчавання. Галоўны трэнер Глен Хэнлан прызнаўся, што яго шасцiгадовы сын ужо спынiў заняткi хакеем, бо гэта стала яму нецiкава. "Галоўнае ў такiм узросце — каб трэнiроўкi падабалiся, каб дзецi пакiдалi iх з усмешкай. Дзецям патрэбны рух. Паглядзiце на гульню Сяргея, Мiхаiла, як яны абыходзяць абаронцаў, падманваюць супернiка — гэта вынiк iх працы над сабой. Рабiце, паўтарайце тое, што вам падабаецца", — параiў галоўны трэнер. Мiхаiл Грабоўскi параiў юным хакеiстам надаваць увагу лядовай падрыхтоўцы, працаваць з клюшкай. "Мне зараз не хапае моцы кiдка. Працуйце над кiдком".

Некаторыя дзiцячыя пытаннi ставiлi хакеiстаў у тупiк. Не маглi не ўзгадаць дзецi пра канфлiкт Сяргея Касцiцына i Мiхаiла Грабоўскага. На працягу рэгулярнага чэмпiянату НХЛ у адной з сустрэч сваiх камандаў "Манрэаля" i "Таронта" памiж гульцамi ўзнiкла, мякка кажучы, непаразуменне (Касцiцын-малодшы жорстка атакаваў Грабоўскага, сустрэўшы яго зацiснутай у руках клюшкай у твар), якое ледзь не скончылася сапраўднай бойкай. Працягнулася яно потым перапалкай у СМI. Балельшчыкi чакалi наступнай сустрэчы "Таронта" з "Манрэалем" з падвоенай цiкавасцю. I матч таксама ледзь не скончыўся бойкай, аднак арбiтр захаваў кантроль над сiтуацыяй. Прымiрыць гульцоў нацыянальнай зборнай паабяцалi арганiзатары сустрэчы. Адзiн з юных хакеiстаў так i папрасiў: "Мiхаiл, вы не маглi б устаць i абняць Сяргея". Мiхаiл Грабоўскi спачатку адказаў жартам: "У зале занадта шмат дзяўчат, абдымацца мы не будзем". I паабяцаў гэта зрабiць на першай сустрэчы iх клубаў у наступным сезоне. Просьбу пацiснуць адзiн аднаму рукi Грабоўскi адмёў больш катэгарычна: "Давайце хакейныя пытаннi". А пасля Мiхаiл растлумачыў журналiстам, што канфлiкт памiж iм i Сяргеем даўно вычарпаны, яны сустракалiся ў Мiнску раней, i перад гэтай сустрэчай пацiснулi адзiн аднаму рукi. Дарэчы, гэтую просьбу юнага хакеiста ў футболцы "Таронта" Руслан Салей прызнаў лепшым пытаннем ад балельшчыкаў.

Напрыканцы сустрэчы юныя хакеiсты атрымалi аўтографы ад сваiх кумiраў i мелi магчымасць з iмi сфатаграфавацца.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

На здымках: Мiхаiл Грабоўскi і Сяргей Касцiцын.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зоркi НХЛ Руслан Салей, Мiхаiл Грабоўскi i Сяргей Касцiцын сустрэлiся з юнымi беларускiмi хакеiстамi. Карыстаючыся адпачынкам НХЛаўцаў, трэнерскi штаб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика