21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ферэра-Вальднэр: ЕС чакае беларускія прадукты на сваім рынку

19.09.2009 13:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

28 июля 2009 Политика
Ганна Балаховіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі У Брусэлі адбылася прэс-канферэнцыя па выніках сустрэчы Тройкі Еўрасаюза з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым. Еўракамісар па знешніх сувязях Беніта Ферэра-Вальднэр паведаміла, што ўздымалася пытанне дапамогі Беларусі на макраэканамічным узроўні.

Беніта Ферэра-Вальднэр: "Мы выдзялілі грошы для Беларусі, асабліва на паляпшэнне бяспекі харчовых прадуктаў, каб іх можна было экспартаваць на еўрапейскі рынак, а гэта вельмі важна".

Сёлета Еўрасаюз павялічыў суму, выдзеленую для нашай краіны, з 5 да 10 мільёнаў еўра. Беніта Ферэра-Вальднэр выказала намер падтрымаць Беларусь фінансава і ў наступным годзе.

На сустрэчы кіраўніцтва Еўрасаюза з Мартынавым уздымалася таксама пытанне дапамогі Беларусі на макраэканамічным узроўні. Аднак гэты крок будзе залежаць ад таго, ці выканае наша краіна ўмовы Міжнароднага валютнага фонда, кажа Беніта Ферэра-Вальднэр:

"Пакуль мы думаем і глядзім, што робіць МВФ. У адпаведнасці з гэтым, калі МВФ згодзіцца, што ўсе ўмовы выкананыя, мы таксама разважым магчымасць фінансавай макраэканамічнай дапамогі. Але пакуль яшчэ вельмі рана казаць пра яе велічыню. Магу толькі сказаць, што мы абмеркавалі гэта ў дэталях і будзем спадзявацца, што ўсё будзе добра".

На сустрэчы абмяркоўваліся таксама магчымасці крэдытаў для Беларусі ад Еўрапейскага інвестыцыйнага банку і Банку еўрапейскага развіцця.

Палітыкі не абмінулі і тэму "Усходняга Партнёрства". У яго рамках кіраўніцтва Еўрасаюза сустрэнецца таксама і з беларускім "трэцім сектарам". Гэта адбудзецца ўжо восенню. Плануецца таксама арганізаваць шэраг міністэрскіх сустрэч, паведаміла на прэс-канферэнцыі еўракамісар.

Беніта Ферэра-Вальднэр: "Мы толькі пачалі супрацоўніцтва на шматбаковай платформе. Прыкладна 17 кастрычніка адбудзецца вельмі важная сустрэча з грамадскай супольнасцю. Будуць сустрэчы і па іншых пытаннях”.

Грошы на рэалізацыю Ўсходняга Партнёрства паступяць толькі ў пачатку наступнага года, а зараз працягваецца этап абмеркавання канкрэтных праектаў і варыянтаў супрацоўніцтва, паведаміў шведскі міністр замежных спраў Карл Більт.

Карл Більт: “Грошы будуць даступныя ў наступным годзе. Мы размаўляем таксама пра тое, якім чынам еўрапейскія фінансавыя інстытуты могуць як мага лепшым чынам рэалізаваць усе амбіцыі, звязаныя з Усходнім Партнёрствам”.

Двухбаковыя адносіны Беларусі і Еўрасаюза таксама будуць развівацца, аднак пакуль наша краіна не з’яўляецца партнёрам Еўрасаюза на гэтым узроўні. Прагрэс у гэтай сферы, а таксама ў рамках Еўрапейскай палітыкі Добрасуседства залежыць ад таго, ці выканаем мы неабходныя ўмовы, заявіла Беніта Ферэра-Вальднэр.

Беніта Ферэра-Вальднэр: “Мы можам разблакаваць поўны патэнцыял нашых адносін, калі сапраўды пераконваючыя і неабарачальныя рэформы будуць там і гэта будзе, спадзяюся, відаць ужо ў кастрычніку, што адбыўся сапраўды вялікі прагрэс”.

А вось Сяргей Мартынаў на прэс-канферэнцыі звярнуў увагу на тое, што Беларусь таксама мае пэўныя спадзяванні ад Еўрасаюза, якія не менш важныя за патрабаванні ЕС. Перш за ўсё гэта візавае пытанне. Нашыя грамадзяне цяпер мусяць плаціць за шэнгенскія візы ў 2 разы больш, чым жыхары суседніх краінаў, ды і працэдура іх атрымання вельмі доўгая і складаная, адзначыў Сяргей Мартынаў.

Сяргей Мартынаў: “Спрашчэнне візавага рэжыму — гэта відавочны прыярытэт. Гэта тое, што стаіць на шляху да свабодных падарожжаў у Еўропу, і таму складанасці ў атрыманні візаў мусяць быць зліквідаваныя”.

Другой, не менш важнай справай, па словах Мартынава, з’яўляюцца гандлёвыя адносіны. Беларусь хоча лепшых умоваў супрацоўніцтва з Еўрасаюзам у гэтай сферы.

Падагульняючы вынікі размовы з кіраўніцтвам ЕС, Сяргей Мартынаў сказаў жуналістам, што абодва бакі імкнуцца павялічыць эфектыўнасць па ўсіх накірунках супрацоўніцтва:

Сяргей Мартынаў: “Галоўным акцэнтам у гэтай сустрэчы было тое, што бакі дасканала разумеюць, што нам трэба супрацоўнічаць і жадаюць, каб гэтае супрацоўніцтва было больш цеснае і плённае”.

Еўрапейскія журналісты закранулі таксама тэму прызнання нашай краінай незалежнасці Абхазіі ды Паўднёвай Асетыі, аднак беларускі міністр не даў на яго адназначнага адказу.

Сяргей Мартынаў: “Што тычыцца Абхазіі і Паўднёвай Асетыі, то думаю, вы добра разумееце, што гэта вельмі цяжкае пытанне для ўсіх. Мы працягваем сур'ёзна разглядаць яго, аднак канчатковага рашэння ў той ці іншы бок пакуль яшчэ не прынялі”.

European Radio for Belarus

Гаишникам помогает водкаРельно доллар стоит 1792 рубля. Кто нас обманывает?Список невыездных из Беларуси
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 июля 2009 Политика Ганна Балаховіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі У Брусэлі адбылася прэс-канферэнцыя па выніках сустрэчы Тройкі Еўрасаюза з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика