Аляксандр Лукашэнка: Прадпрымальнiкi могуць iстотна дапамагчы дзяржаве ў экспарце прадукцыi
Аляксандр Лукашэнка: Прадпрымальнiкi могуць iстотна дапамагчы дзяржаве ў экспарце прадукцыi
Дзяржава зацiкаўлена ў прыцягненнi прыватнага бiзнэсу да рэалiзацыi беларускай прадукцыi за мяжой. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў час даклада прэм'ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага аб ходзе выканання даручэнняў кiраўнiка дзяржавы. "Давайце актывiзуем нашых бiзнэсменаў, папросiм iх дапамагчы рэалiзаваць запасы прадукцыi, — сказаў Прэзiдэнт. — Прадпрымальнiкi маглi б iстотна дапамагчы. Але мы да цяперашняга часу гэтага не зрабiлi — урад не чуе таго, аб чым я гавару". Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ў найблiжэйшы час будуць прыняты меры па самым пiльным кантролі за выкананнем яго даручэнняў. "Перш за ўсё гэта датычыцца рэалiзацыi прадукцыi, якая сёння накоплена на складах", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. "Я не сказаў бы, што праблемы са збытам маюць нейкi абвальны, крытычны характар, але тое, што гэта недапушчальны ўзровень, — гэта факт", — дадаў ён. Каментуючы прапановы аб аказаннi бюджэтнай падтрымкi, што паступаюць з боку ўрада i некаторых кiраўнiкоў прадпрыемстваў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Бюджэт не разлiчаны на тое, каб аказваць масiраваную падтрымку тым прадпрыемствам, якiя павiнны зарабляць самi. Гэта аксiёма". "У гэтым плане будзе штотыднёвы кантроль за дынамiкай рэалiзацыi прадукцыi, i, аналiзуючы яе, мы ўбачым, хто як працуе", — дадаў ён. "У нас вельмi доўга вырашаюцца тыя пытаннi, якiя ставяць перада мною i перад урадам нашы бiзнэсмены, кiраўнiкi прадпрыемстваў, — канстатаваў кiраўнiк дзяржавы. — Тэрмiны зацягваюцца, i насцярожвае тое, што гэта адбываецца тады, калi некаторыя задачы трэба выканаць ужо на працягу сутак". У сувязi з гэтым Аляксандр Лукашэнка выказаў жаданне выслухаць меркаванне старшынi агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "Белтэхэкспарт" Уладзiмiра Пефтыева, якi прысутнiчаў на дакладзе. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта не апошняя яго сустрэча з прадстаўнiкамi бiзнэсу: "Трэба размаўляць з нашымi прадпрымальнiкамi, якiя могуць у гэтай сiтуацыi дапамагчы з прасоўваннем прадукцыi на традыцыйныя i нетрадыцыйныя рынкi". Кiраўнiк дзяржавы запатрабаваў ад урада iнфармацыю аб выкананнi яго даручэння па iнвестпраектах, у прыватнасцi па забудове квартала ў раёне вулiцы Макаёнка. Прэзiдэнт нагадаў, што ў адпаведнасцi з планамi беларуская будаўнiчая галiна павiнна быць поўнасцю пераведзена на еўрапейскiя стандарты да 1 студзеня 2010 года. "Калi мы гэта выканаем, то гэта будзе сапраўдны прарыў для краiны, — падкрэслiў ён. — Таму што мы на будаўнiчую галiну ўскладаем каласальныя надзеi: будаўнiцтва — гэта лакаматыў, якi выцягне эканомiку з крызiсу". "Але для гэтага будаваць трэба так, як належыць, каб гэта было незатратна, па-гаспадарску", — дадаў ён. Аляксандр Лукашэнка таксама ўзняў пытанне аб дзейнасцi Савета па прадпрымальнiцтве пры Прэзiдэнце. "Час гэты савет як мае быць узварухнуць, — сказаў ён. — Кiраўнiкi i члены гэтай структуры павiнны быць больш актыўнымi, каб краiна магла атрымлiваць рэальную карысць ад яе работы". У час даклада былi разгледжаны таксама перспектывы рэалiзацыi праектаў агульным коштам да $1 млрд, звязаных з развiццём iнфраструктурных сiстэм Беларусi i горада Мiнска, у тым лiку ў сувязi з маючым адбыцца чэмпiянатам свету па хакеi, якi прыме беларуская сталiца ў 2014 годзе. Кiраўнiк дзяржавы даў даручэннi аб узаемадзеяннi прыватнага бiзнэсу i дзяржавы для эфектыўнага вырашэння абазначаных задач. Такое супрацоўнiцтва будзе будавацца на дзяржаўных гарантыях па выдзяленнi льготных крэдытаў, у тым лiку з прыцягненнем замежнага капiталу. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржава зацiкаўлена ў прыцягненнi прыватнага бiзнэсу да рэалiзацыi беларускай прадукцыi за мяжой. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэ
|
|