Прадуктовы баланс
Прадуктовы баланс
Здаровае харчаванне — гэта разнастайнасць прадуктаў, збалансаваны рацыён, i зусiм не абавязкова нясмачна i дорага. Збалансаваны рацыён звычайна адлюстроўвае так званая пiрамiда, у падмурку якой — хлеб, злакi i бульба, вышэй — агароднiна i садавiна, яшчэ вышэй — малочныя прадукты, мяса, птушка, рыба, бабовыя, яйкi, арэхi, нарэшце, на вяршынi — тлушчы, алкаголь, прысмакi. Такiм чынам, збалансаванасць заключаецца ў аптымальных суадносiнах. Пры ўжываннi пэўнай колькасцi прадуктаў кожнай групы можна быць упэўненым у тым, што забяспечваеш патрэбы арганiзма ў неабходных карысных рэчывах. Прыклад аднадзённага меню: СНЯДАНАК l Талерка рысавай кашы на малацэ з нiзкiм утрыманнем (0,5 працэнта) тлушчу l Луста хлеба l Кавалачак сыру l Чай цi кава АБЕД l Дэсертная талерка салаты з агароднiны з алеем l Дэсертная талерка гарохавага супу l Кавалак нятлустага мяса l 1/2 дэсертнай талеркi грэцкай кашы l 2 лусты хлеба l Шклянка несалодкага соку. ВЯЧЭРА l Луста хлеба l Дэсертная талерка супу з агароднiны з алiўкавым алеем i варанай бульбай. l Порцыя рыбы. l Чай. ПЕРАД СНОМ l 1/2 шклянкi нятлустага кефiру. Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здаровае харчаванне — гэта разнастайнасць прадуктаў, збалансаваны рацыён, i зусiм не абавязкова нясмачна i дорага. Збалансаваны рацыён звычайна адлюст
|
|