21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пайшоў з жыцця Юрый Курненiн

19.09.2009 14:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пайшоў з жыцця Юрый Курненiн

Учора ранiцай на 56-м годзе жыцця памёр чэмпiён Савецкага Саюза па футболе Юрый Курненiн. Пасля вяртання з чэмпiянату Еўропы ў Швецыi, дзе Юрый Анатольевiч быў галоўным трэнерам моладзевай зборнай Беларусi, месяц ён нiдзе не працаваў, а памёр у сне...

Юрый Курненiн нарадзiўся 14 чэрвеня 1954 года ў Арэхава-Зуева Маскоўскай вобласцi. Выхаванец ДЮСШ "Знамя працы". Як гулец выступаў за маскоўскае "Дынама" (1972—75), прычым нападаючым, i мiнскае "Дынама" (1976—87), дзе пераквалiфiкаваўся ў абаронцу. Майстар спорту СССР. Чэмпiён (1982) i бронзавы прызёр (1983) чэмпiянатаў СССР. У вышэйшай лiзе чэмпiянатаў СССР правёў 256 матчаў, забiў 19 галоў (у тым лiку ў мiнскiм "Дынама" — 248/17). Тройчы ўключаўся ў спiс 33 лепшых футбалiстаў СССР (1982, 1983, 1984). Першы савецкi абаронца, якi здзейснiў галявы хет-трык (30 кастрычнiка 1982 года, у хатнiм матчы супраць алмаацiнскага "Кайрата" — 3:2). Аўтар першага еўракубкавага гола беларускiх клубаў (14 верасня 1983 года, у хатнiм матчы 1/16 фiналу Кубка чэмпiёнаў супраць швейцарскага "Грасхопера" — 1:0). У 1989 годзе скончыў Вышэйшую школу трэнераў у Маскве. Трэнерскую кар'еру пачаў у вiцебскiм КIМе (1989—90), затым узначалiў брэсцкае "Дынама" (1991—92), нiжнявартаўскi "Саматлор XXI" (1993—94), нацыянальную зборную Сiрыi (1995—96), клуб "Аль-Ахлi" са сталiцы Амана. У 1998 годзе працаваў у трэнерскiм штабе мiнскага "Дынама", а з 1999 г. па сярэдзiну 2000 г. — на пасадзе галоўнага трэнера гэтай каманды. У 2001 годзе ўваходзiў у трэнерскi штаб новарасiйскага "Чарнаморца", у 2003 г. — салiгорскага "Шахцёра" i мiнскага "Дынама". Са жнiўня 2003 г. па канец 2005 г. дапамагаў Анатолю Байдачнаму ў рабоце з нацыянальнай зборнай Беларусi. У 2006 годзе прызначаны галоўным трэнерам моладзевай зборнай Беларусi, з якой працаваў да завяршэння нядаўняга чэмпiянату Еўропы. Найвышэйшыя трэнерскiя дасягненнi — бронза брэсцкага "Дынама" ў чэмпiянаце Беларусi (1992), вывад зборнай Сiрыi ў фiнальны турнiр Кубка Азii (1995—96) i вывад моладзевай зборнай Беларусi ў фiнальны турнiр чэмпiянату Еўропы (2007—09).

Сёння ў Мiнск вернецца жонка Юрыя Анатольевiча, пасля чаго стане вядома пра грамадзянскую панiхiду i месца пахавання.

 

Аляксандр Глеб там, дзе пачынаў

Паўабаронца нацыянальнай зборнай па футболе Аляксандр Глеб вярнуўся ў клуб, дзе ў 2000-м пачынаў сваю еўрапейскую кар'еру. "Барселона" меркавала свайго форварда Самюэля Это'О абмяняць на нападаючага "Iнтэра" Златана Iбрагiмавiча, а да Это'О дадаць яшчэ i Глеба. Аднак потым было вырашана замест Глеба суму кампенсацыi за Iбрагiмавiча павялiчыць на тры мiльёны еўра, а наш суайчыннiк абраў варыянт са "Штутгартам". Сума арэнды Глеба вагаецца ад 8 да 10 мiльёнаў еўра, тэрмiн — дзесяць месяцаў без права выкупу.

Вiктар Ганчарэнка: будзем разбiрацца

З паражэння ў гасцях 0:1 ад латвiйскага "Ветспiлса" пачаў трэцi квалiфiкацыйны раўнд Лiгi чэмпiёнаў барысаўскi БАТЭ. БАТЭ саступiў "Вентспiлсу" ў адзiнаборствах i жаданнi, заявiў галоўны трэнер барысаўскай каманды Вiктар Ганчарэнка пасля матчу. "У пэўнай ступенi гэта стала для мяне адкрыццём. Будзем разбiрацца", — заявiў трэнер БАТЭ.

Вось астатнiя вынiкi матчаў трэцяга квалiфiкацыйнага раўнда Лiгi чэмпiёнаў. "Спортынг" (Партугалiя) — "Твентэ" (Галандыя) — 0:0; "Левадыя" (Эстонiя) — "Дзебрэцэн" (Венгрыя) — 0:1; "Апаэль" (Кiпр) — "Партызан" (Сербiя) — 2:0; "Шахцёр" (Украiна) — "Цiмiшаара" (Румынiя); "Слован" (Славакiя) — "Алiмпiякас" (Грэцыя) — 0:2; "Капенгаген" (Данiя) — "Стабек" (Нарвегiя) — 3:1; "Цюрых" (Швейцарыя) — "Марыбор" (Славенiя) — 2:3; "Рэд Бул Зальцбург" (Аўстрыя) — "Дынама" (Харватыя) — 1:1; "Баку" (Азербайджан) — "Леўскi" (Балгарыя) — 0:0; "Актобе" (Казахстан) — "Маккабi" (Iзраiль) — 0:0; "Спарта" (Чэхiя) — "Панiцiнаiкас" (Грэцыя) — 3:1; "Андэрлехт" (Бельгiя) — "Сiваспо" (Турцыя) — 5:0.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ранiцай на 56-м годзе жыцця памёр чэмпiён Савецкага Саюза па футболе Юрый Курненiн. Пасля вяртання з чэмпiянату Еўропы ў Швецыi, дзе Юрый Анатол
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика