Танiроўка спатыкнення
Танiроўка спатыкнення
Мiнiстр унутраных спраў Анатоль Куляшоў — за празрыстасць Дэпутаты пацiкавiлiся ў кiраўнiка профiльнага ведамства наконт iнiцыятывы асобных аўтааматараў па зборы подпiсаў за зняцце абмежаванняў на святлопрапускальнасць задняга i задняга бакавога шкла — па сутнасцi дазвол на iх танiроўку. Мiнiстр падзялiўся ўласным меркаваннем: "Я за абсалютную празрыстасць. Бяспека вышэй за ўсё". Аднак пры гэтым ён не адмаўляе дыскусiйнасць i не выключае, што будзе прынята iншае рашэнне. Вiцэ-спiкер Палаты прадстаўнiкоў Валерый Iваноў у сваю чаргу выказаў меркаванне, што было б мэтазгодна зрабiць дазвол на танiроўку платным. Маўляў, хочаш танiроўку — заплацi, скажам, мiльён рублёў i папоўнi бюджэт. Аднак наколькi справядлiва, заплацiўшы за аўтамабiль з заводскай танiроўкай (на захадзе падобных абмежаванняў няма), плацiць яшчэ раз?.. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстр унутраных спраў Анатоль Куляшоў — за празрыстасць Дэпутаты пацiкавiлiся ў кiраўнiка профiльнага ведамства наконт iнiцыятывы асобных аўтаамата
|
|