Замарожаныя будпляцоўкi сталiцы будуць пераразмяркоўваццаЗамарожаныя будпляцоўкi сталiцы будуць пераразмяркоўвацца а першае паўгоддзе сёлета ў краiне было ўведзена ў эксплуатацыю 3 млн 97,8 тысячы
квадратных метраў агульнай плошчы жылых дамоў, што адпавядае 103,3 працэнта ад
запланаванага Урадам задання, паведамiў учора журналiстам першы намеснiк мiнiстра
архiтэктуры i будаўнiцтва Мiхаiл Абрамчук.
Паўгадавое заданне па будаўнiцтве жылля выканалi ўсе рэгiёны краiны за выключэннем
Мiнска, дзе пры плане ў 700 тыс. кв. метраў было ўведзена ў эксплуатацыю толькi
518,9 тыс. кв. метраў жылля. Чаму адбылося такое адставанне па Мiнску ў аб'ёме
больш за 180 тысяч жыллёвых квадратаў?
Адказваючы на гэта пытанне журналiстаў, Мiхаiл Абрамчук адзначыў, што ў свой час горад параздаваў будаўнiчыя пляцоўкi розным iнвестарам, на якiх планавалася пабудаваць жылыя дамы i аб'екты сацкультбыту агульнай плошчай больш за 4 млн квадратных метраў. Аднак цяпер, у сувязi з сусветным фiнансавым крызiсам, вялiкая колькасць камерцыйных структур прыпынiла сваю iнвестыцыйную дзейнасць i нават замарозiла будаўнiцтва жыллёвых аб'ектаў. Менавiта таму цяпер мэрыя сталiцы збiраецца пераразмеркаваць раней выдадзеныя будаўнiчыя пляцоўкi iншым, больш актыўным iнвестыцыйным структурам. Тут iснуе i другi бок праблемы. Сёлета ў Мiнску запланавана пабудаваць 1 млн 740 тысяч кв. метраў жылля. Разам з тым, магутнасць усiх арганiзацый аб'яднання "Мiнскбуд" дазваляе пабудаваць у горадзе падрадным спосабам толькi каля 900 тысяч квадратных метраў жылля. Атрымлiваецца, што астатнiя бадай 800 тысяч квадратаў павiнны пабудаваць камерцыйныя арганiзацыi. Адставанне назiраецца якраз па гэтым аспекце будаўнiцтва. У мiнулыя гады камерцыйнае жыллё ў сталiцы будавалася па кошце ад 1,5 да 2 тысячы долараў за квадратны метр i яно прадавалася на першай стадыi будаўнiцтва. Такiх цэнаў на жыллё сёння ўжо не iснуе. Iстотна паменшыўся i попыт на камерцыйнае жыллё. А ў вынiку сёння ў кожным камерцыйным доме 30—40 кватэр так i не маюць сваiх гаспадароў. Пры дэфiцыце жывых грошай iнвестары вымушаны браць дарагiя крэдыты пад 17—23 працэнты гадавых i далей актыўна будаваць жыллё ўжо не могуць. Чаму пустуюць кватэры ў даволi лiквiдных дамах? У маналiтна-каркасных дамах камерцыйных структур мiнiмальным попытам карыстаюцца вялiкiя двухпакаёвыя кватэры з агульнай плошчай 80—85 кв. метраў i трохпакаёўкi плошчай да 100—105 "квадратаў". Такiя кватэры сёння не могуць дазволiць сабе i чаргавiкi, бо не вырашана пытанне па льготным крэдытаваннi кватэр вялiкай плошчы ў поўным аб'ёме. Для чаргавiкоў iльготны крэдыт можа выдавацца толькi на нармiраваную плошчу на кожнага члена сям'i. Астатнiя грошы за лiшнiя метры трэба шукаць ужо ва ўласнай кiшэнi... Мiхаiл Абрамчук паведамiў, што сёння спецыялiстамi мiнiстэрства распрацоўваецца рашэнне, каб на лiшкi такой жыллёвай плошчы вялiкiх кватэр прадугледзець выдачу не льготных, але i не вельмi дарагiх крэдытаў, што прадугледжаны на агульных падставах. Асобна намеснiк мiнiстра спынiўся на тэме кошту будаўнiцтва жылля. За апошнiя 8 месяцаў кошт будаўнiцтва камерцыйнага жылля знiзiўся амаль удвая, з 1,5—2 тысяч да 1—1,2 тысячы долараў за квадратны метр. Для асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў па чарзе будуецца жыллё з дзяржаўнай падтрымкай па кошце ад 500 да 600 долараў. Жыллё па такiм невялiкiм кошце ў нашых суседзяў ужо даўно не будуецца, лiчыць Мiхаiл Абрамчук. Суразмоўца ўпэўнены, што сёлета кошт i камерцыйнага жылля, i жылля з дзяржпадтрымкай будзе заставацца амаль нязменным. Невялiкiя ваганнi цаны будаўнiцтва магчымыя толькi ўслед за павелiчэннем памераў iнфляцыi. А вось у наступным годзе будаўнiцтва жылля можа падаражэць больш моцна, у тым выпадку, калi краiне давядзецца купляць у Расii больш дарагi газ i iншыя энерганосьбiты. Мiхаiл Абрамчук паведамiў, што сёлета будзе завершана рэканструкцыя камбiнатаў буйнапанэльнага домабудаўнiцтва ў Вiцебску, Магiлёве i Гомелi. Тады запланавана перайсцi на вытворчасць новых серый дамоў па сучасных тэхналогiях. Магутнасць такiх домабудаўнiчых камбiнатаў будзе дасягаць больш як 200 тысяч кв. метраў жылля ў год. Сяргей КУРКАЧ. |