Пералiк тавараў для льготнага спажывецкага крэдытавання зацверджаны ў БеларусiПералiк тавараў для льготнага спажывецкага крэдытавання зацверджаны ў Беларусi Урад Беларусi зацвердзiў пералiк тавараў, для набыцця якiх малазабяспечаным грамадзянам прадастаўляюцца льготныя крэдыты. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Мiнiстраў № 1010, паведамiлi ў Апараце Саўмiна. Дакумент прыняты ў мэтах рэалiзацыi ўказа № 371 "Аб iльготным спажывецкiм крэдытаваннi" ад 6 лiпеня 2009 года. Пералiк тавараў, пры куплi якiх малазабяспечаныя грамадзяне змогуць карыстацца льготнымi крэдытамi, уключае шырокi асартымент прадукцыi айчыннай вытворчасцi. У прыватнасцi, гэта бытавая тэхнiка: тэлевiзары, DVD-прайгравальнiкi вытворчасцi ААТ "Гарызонт" i РУВП "Вiцязь", пыласосы i мiкрахвалевыя печы ("Гарызонт", СТАА "Мiдэа-Гарызонт", "Вiцязь"), манiторы (НВА "Інтэграл" i "Гарызонт"), халадзiльнiкi i маразiльнiкi (ЗАТ "Атлант"), электра- i газавыя плiты (адкрытыя акцыянерныя таварыствы СП "Брэстгазаапарат", "Брэсцкi радыётэхнiчны завод", "Электраапаратура" (Гомель), РУП "Гомельскi радыёзавод iмя 60-годдзя СССР"). Па льготным крэдыце можна набыць таксама пральныя машыны (ЗАТ "Атлант", ААТ "Мiнскi завод "Тэрмапласт", РУП "Гомельскi станкабудаўнiчы завод iмя С.М. Кiрава"), кухонныя машыны (адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Мiнскi завод "Тэрмапласт", "Мiнскi прыборабудаўнiчы завод", "Гандальмаш" (г.Баранавiчы), "Экран" (г.Барысаў). У пералiк уключаны таксама ацяпляльныя катлы i электраводанагравальнiкi беларускай вытворчасцi. Iльготнае крэдытаванне прадугледжана i пры рэалiзацыi дываноў i дывановых вырабаў, якiя выпускаюцца адкрытымi акцыянернымi таварыствамi "Вiцебскiя дываны" i "Дываны Брэста", а таксама мэблi айчыннай вытворчасцi, дрэваапрацоўчых станкоў. Акрамя таго, малазабяспечаныя грамадзяне змогуць карыстацца льготнымi крэдытамi пры куплi тэхнiкi: мiнi-трактароў вытворчасцi Бабруйскага завода трактарных дэталяў i агрэгатаў i Смаргонскага агрэгатнага завода, мапедаў i матацыклаў (ААТ "Мотавела"), мотаблокаў (РУП "Смаргонскi агрэгатны завод"), прычэпаў (ТАА "Завод аўтамабiльных прычэпаў i кузаваў "Маз-Купава", ААТ "Бабруйскаграмаш", ААТ "Бабруйсксельмаш", ААТ "Спецаўтатэхнiка" (г. Бабруйск), РУП "Смаргонскi агрэгатны завод", РУВП "Беларускi аўтамабiльны завод"). У адпаведнасцi з указам № 371 "Аб iльготным спажывецкiм крэдытаваннi" малазабяспечаным грамадзянам у Беларусi ў 2009—2010 гадах будуць прадастаўляцца крэдыты тэрмiнам да трох гадоў з выплатай 10 працэнтаў гадавых на спажывецкiя патрэбы для набыцця нехарчовых груп тавараў працяглага выкарыстання. Функцыi па выдачы такiх крэдытаў ускладаюцца на Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белiнвестбанк i Белпрамбудбанк. Права на атрыманне льготных спажывецкiх крэдытаў будуць мець грамадзяне, у якiх сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям'i, вылiчаны за тры месяцы, якiя папярэднiчалi месяцу заключэння крэдытнага дагавора, не перасягае трохразовага сярэднямесячнага сярэднедушавога мiнiмальнага спажывецкага бюджэту сям'i з чатырох чалавек (цяпер Br1163,8 тыс.). БЕЛТА. |