Гiнуць людзi ў вадзеГiнуць людзi ў вадзе Толькi за лiпень у вадаёмах Брэстчыны загiнула 34 чалавекi, з iх шасцёра дзяцей. На вадасховiшчы Пагост-Загародскае Пiнскага раёна загiнулi пляменнiк i дзядзька. Адразу пачаў тануць дарослы, а хлапчук спрабаваў яго ратаваць. Не выжыў нiводзiн. Найчасцей, паводле статыстыкi таварыства ратавання на водах, гiнуць людзi на падпiтку. У Кобрыне 40-гадовы нецвярозы мужчына ўтапiўся ў невялiкай сажалцы. А каля Пiнска патануў сталы рыбак, якi перад гэтым таксама выпiў. На працягу лiпеня ў рэгiёне загiнула пяцёра рыбакоў-аматараў. А ў новым месяцы новая сумная статыстыка: 61-гадовы рыбак з Кобрына загiнуў на возеры Выганашчанскае Івацэвiцкага раёна ў першыя выхадныя жнiўня. У гэты ж час на беразе Прыпяцi адпачывала кампанiя пiнчукоў. Адзiн з той кампанii нырнуў у ваду i не вынырнуў. Яна СВЕТАВА. |