21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi ж дзяцей хто-небудзь палюбiць?

06.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калi ж дзяцей хто-небудзь палюбiць?

аўным-даўно, калi я пачынала займацца тэмай сiроцтва, давялося ў складзе адной "дэлегацыi" бываць у чарговым дзiцячым доме. Сталiчныя госцi прывезлi тады дзецям з глыбiнкi шмат падарункаў — цацак, прысмакаў... Памятаю, гэта былi дзецi гадоў пяцi-шасцi. Не паспявалi малыя атрымлiваць грунтоўныя "упакоўкi", як тут жа таропка разгортвалi "сакрэтныя" скруткi. І толькi адна дзяўчынка сцiпла паклала падарунак на каленкi i працягвала сачыць за тым, што адбывалася навокал. ЯНА НI РАЗУ НЕ ЎСМIХНУЛАСЯ.

Я асцярожна падумала: няўжо не iснуе таго, што здольна парадаваць сур'ёзнае бялявае дзяўчо? Гэта быў першы i да сёння апошнi раз у жыццi, калi мне захацелася абняць, прытулiць, вылезцi са скуры ДЗЕЛЯ ДЗIЦЯЦI. Я папрасiла фотакарэспандэнта "шчоўкнуць" для мяне дзяўчынку...

Мая мацi паглядзела на адбiтак i сказала: "Яна так падобная на цябе...". I мы заплакалi. Над сваiм жалем да чужога лёсу, над неверагодным падабенствам, над немагчымасцю адважыцца на ўсынаўленне... А нядаўна я адплакала над карткай апошнi раз. Глытала слёзы i... разрывала сумны тварык на драбнюткiя "хвосцiкi". Гэта стала свайго роду пахаваннем майго колiшняга нармальнага чалавечага жадання — дапамагчы сiраце.

Я асцярожна падумала: няўжо не iснуе таго, што здольна парадаваць сур'ёзнае бялявае дзяўчо? Гэта быў першы i да сёння апошнi раз у жыццi, калi мне захацелася абняць, прытулiць, вылезцi са скуры ДЗЕЛЯ ДЗIЦЯЦI. Я папрасiла фотакарэспандэнта "шчоўкнуць" для мяне дзяўчынку...

Мая мацi паглядзела на адбiтак i сказала: "Яна так падобная на цябе...". I мы заплакалi. Над сваiм жалем да чужога лёсу, над неверагодным падабенствам, над немагчымасцю адважыцца на ўсынаўленне... А нядаўна я адплакала над карткай апошнi раз. Глытала слёзы i... разрывала сумны тварык на драбнюткiя "хвосцiкi". Гэта стала свайго роду пахаваннем майго колiшняга нармальнага чалавечага жадання — дапамагчы сiраце.

Можа, такiм чынам я распiсалася ў няздольнасцi прыняць i палюбiць дзiця так, як я гэта сабе ўяўляю? А, можа, я заблыталася у "нормах" i ўстаноўках, навязаных мне грамадствам?

Тое, што ўсе свядомыя цi, як кажуць у народзе, "нармальныя людзi" хоць бы раз у жыццi разважалi над магчымасцю ўсынаўлення сiраты, — факт. Аднак досыць сцiплая лiчба ператварэння разваг у намер — таксама факт. Чаму ж так мала людзей адважваюцца на акт дапамогi? Да 2007 года, Года дзiцяцi, дарэчы, у нашай краiне фiксавалася 300—400 усынаўленняў у год, апошнiя два гады — звыш 500. Безумоўна, гэта прагрэс. I стаў магчымым ён дзякуючы ў тым лiку больш шырокаму абмеркаванню гэтай тэмы ў грамадстве, празрыстасцi работы Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення, на сайце якога можна атрымаць любую iнфармацыю. Аднак колькi яшчэ часу запатрабуе ад нашага грамадства прагрэс, каб мы дасягнулi вяршынi ў справе закрыцця дзiцячых дамоў? Права набыць новых бацькоў маюць на сёння 14 тысяч дзяцей! Падрабязней кажучы, статус сiроцтва сёння ў краiне маюць каля 30 тысяч дзяцей, сярод якiх — i тыя, чыiх бацькоў пазбавiлi бацькоўскiх правоў, i тыя, чые бацькi адбываюць пакаранне ў месцах зняволення i г.д. Груба кажучы, дзесьцi каля паловы такiх дзяцей пражываюць у сем'ях апякунскiх, гэта значыць, не могуць быць усынаўлёнымi, а другая палова ўсынаўлёнай быць можа. У апошнюю катэгорыю ўваходзiць, зноў жа, палова тых, што пражываюць у прафесiйных замяшчальных сем'ях — напрыклад, у дзiцячым доме сямейнага тыпу або SОS-Дзiцячай вёсцы i палова тых, што знаходзяцца ў дзяржаўных iнтэрнатных установах.

...У многiх краiнах свету няма дзiцячых дамоў. Дзецi, ад якiх адмаўляюцца ў раддамах або дзецi, чые бацькi загiнулi, безумоўна, ёсць. Але сiроты без сям'i не застаюцца. Можна было б распачаць гарачае капанне ў меркантыльных матывах "буржуяў", аднак... глупства ўсё гэта па вялiкiм рахунку! Я не бяру да ўвагi выключныя выпадкi, калi з прынятых на выхаванне дзяцей здзекваюцца i г.д. Жорсткасцi хапае ў любых краiнах i ў дачыненнi нават да родных дзяцей... Я кажу проста пра гатоўнасць шырокiх слаёў грамадства да такога кроку, як прыняцце на сваёй сямейнай тэрыторыi "чужых" дзяцей. Чаму ТАМ такая гатоўнасць ёсць, а Ў НАС яна... такая... мякка кажучы, сарамлiвая? Грашова-заробкавае пытанне можна ў прынцыпе адкiнуць адразу. Практыка паказвае: абсалютная большасць усынавiцеляў — не мiльянеры з мiльярдэрамi.

За мяжой думка аб усынаўленнi можа прыйсцi i людзям, якiя маюць сваiх дзяцей, а ў нашым грамадстве гэта лiчыцца прэрагатывай "няшчасных" бяздзетных... Маўляў, раз вы такiя недарэчныя, дык што ж, бярыце чужога... Таму на сем'i, у якiх ёсць свае дзецi, але тыя бяруць яшчэ i чужых, глядзяць з вельмi вялiкiм падазрэннем.

Мала хто з навакольных бачыць у падобным парыве штосьцi чалавечае. Не дзiўна, што многiя суайчыннiкi неяк нават пабойваюцца свайго намеру. I калi нават пераступаюць гэту боязь, усё адно жывуць з аглядкай, спрабуюць хавацца за тайну ўсынаўлення, узаконеную ў нашай краiне. А навошта хавацца? Псiхолагi сцвярджаюць: любая тайна — гэта заўсёды неўроз, мiна запаволенага дзеяння. А тым больш у сям'i. Усё тайнае калi-небудзь... выбухне, i часам так, што ад сям'i нiчога не застаецца.

Дацэнт кафедры сацыялогii Заходне-Мiчыганскага ўнiверсiтэта Алена ГАПАВА кажа, што ў амерыканцаў запатрабаваным можна лiчыць паняцце тайны ў дачыненнi да адзнак, якiя ты атрымлiваеш, а ў дачыненнi да ўсынаўлення яно выглядае нават абсурдным. Вядома, што ў тых жа Штатах даволi жорстка дзейнiчае "прынцып крывi". Гэта значыць, што там няма практыкi пазбаўлення бацькоў бацькоўскiх правоў. Скажам, пакуль мацi злоўжывае алкаголем цi наркотыкамi, дзiця будзе выхоўвацца ў iншай сям'i, але да таго моманту, пакуль не "ачуняе" i не вернецца па родную крывiнку.

У ЗША "прынцып крывi" не разбурыць нiводзiн суд. Дарэчы, з-за гэтага прынцыпу за акiянам фактычна немагчымае ўнутранае ўсынаўленне, а толькi, так бы мовiць, знешняе, з такiх краiн, як Кiтай, В'етнам, Расiя... Якая ж тут ужо, дарэчы, тайна.

А ў Германii прапiсана права дзiцяцi ведаць свайго бацьку. Спецыяльныя службы робяць усё, каб устанавiць асобу апошняга, нават калi жанчына сцвярджае, што раджае для сябе цi наогул не ўпэўнена, хто гэта дакладна мог бы быць... Патэнцыйныя кандыдаты на бацькоўства будуць у рэшце рэшт абследаваны i (дзякуй сучасным медыцынскiм тэхналогiям!) бацьку павiншуюць з новым клопатам, якi будзе заключацца ў рэгулярным фiнансавым падсiлкаваннi нашчадка.

Вось ён, канкрэтны, рэальны клопат ПРА ДЗIЦЯ! Не магу ў дадатак да тэмы не прывесцi расповед спадарынi Гапавай аб тым, як аднойчы да яе звярнулася па дапамогу суседка — дама, якая ўсынавiла двух цудоўных хлопцаў з Расii. Амерыканка спытала ва ўраджэнкi з Беларусi, якiм чынам захаваць для дзяцей рускую мову, кухню, звычаi, каб яны не ператварылiся ў тых, хто "родства не помнит"?..

Прыгадваецца цудоўная стужка "Жорсткi раман", дзе галоўная гераiня вымаўляе сакраментальныя словы: "Усе сябе любяць... Калi ж хто-небудзь мяне любiць будзе?". Паспрабуйце паразмаўляць з кiм-небудзь на тэму магчымага для вас усынаўлення дзiцяцi, i вы абавязкова пачуеце разважаннi аб тым, цi патрэбна гэта вам, цi хопiць у вас сiлаў — фiзiчных i маральных — на тое, каб падняць дзiця. I ўсе мы так ставiмся да гэтай справы. Нехта адважыўся i быццам бы робiць добры, чалавечы ўчынак, нiбыта грошай за гэта не просiць, але ж усё адно нечага чакае ад гэтага ўчынку... для сябе. Хтосьцi мяркуе пазбавiцца адзiноты, нехта думае, што Бог адпусцiць грахi i дасць сваё дзiця... Меркантылiзм атрымлiваецца не прамы, а схаваны, ускосны.

Быў такi выпадак у адным з раёнаў нашай Беларусi. Добрая сям'я — мама i тата ўсынавiлi дваiх дзяцей. Раптам матуля пачала сябе вельмi дрэнна адчуваць. Высветлiлася — постадаптацыйная дэпрэсiя. Як толькi жанчына бачыла дзяцей, ёй станавiлася вельмi дрэнна, узнiмалася тэмпература, адным словам, пра догляд дзяцей не магло быць i гаворкi. Выпадкова пасля адной з размоў з цешчай псiхолаг Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення зразумела, што ўся справа была ва ўстаноўцы, якую старая жанчына "заклала" ў сваю дачку, маўляў, дзецi... ПАВIННЫ РАДАВАЦЬ. Вось усынавiцелька пачакала пару дзён таго моманту, калi ад дзяцей пачне паступаць радасць i паглыбiлася ў дэпрэсiю. Дзяцей прыйшлося перадаць у iншую сям'ю.

...Намер усынаўлення не можа паходзiць ад таго, было б каму шклянку вады на страсцi паднесцi. Прыгадваю, дарэчы, шэраг шматдзетных сем'яў, якiя маюць сваiх, скажам, шасцёра i бяруць яшчэ чатыры-пяць-шэсць сiрот, утвараюць такiм чынам дзiцячы дом сямейнага тыпу. Зразумела, такая форма выхавання — не ўсынаўленне, але, бадай, самая блiзкая да апошняга форма, паколькi дзiця ўсё адно атрымлiвае пражыванне ў сапраўднай поўнай сям'i...

Спытайце ў гэтых жанчын i iх мужоў, як яны выбiралi СВАIХ дзяцей у дзетдамах? Мушу запэўнiць вас, што не заглядвалi ў медкарткi, не распытвалi, хто бацькi, наколькi здаровенькi, як паводзiць сябе... Вось, кажуць, мы як зайшлi ў групу, так да НАШАГА Сярожкi (Васiлька, Танюшы...) рукi самi i пацягнулiся. Наша дзiця, i усё тут! Нават падобнае на нас! У такiх сем'ях вам нiколi не скажуць, маўляў, Колечка ў нас — апошнi, хоць бы гэтых на ногi падняць. Гаспадыня засаромецца: думаю, гэта яшчэ — не мяжа... А ты — староннi назiральнiк — адплачаш сiтуацыю ў дарозе дадому, дзе цябе не чакае нiчога падобнага.

Гераiня серыяла "Сэкс у вялiкiм горадзе" Кэры Брэдшоу абазначыла пачуццё бязмежнага кахання як "за-за-зу" — стан, калi ў жываце трымцяць матылькi. Яна, праўда, мела на ўвазе пераважна каханне жанчыны да мужчыны або наадварот... Аднак, па сутнасцi, можна прымянiць гэтае "за-за-зу" i ў дачыненнi да любовi ў цэлым. Верная прыкмета: няма трымцення — нiчога не атрымаецца. Думаю, што калi вышэйзгаданыя жанчыны пераступаюць парог дзетдома, у iх жываце пачынаецца рэакцыя "за-за-зу", абуджаецца жаданне падзялiцца, аддаць усё, што ёсць i нават больш... З такiх сем'яў дзецi амаль не вяртаюцца ўжо ў казённы дом. I ў такiх сем'ях абавязкова будзе каму паднесцi шклянку вады...

Дарэчы, псiхолагi кажуць, што жаданне i магчымасць клапацiцца не толькi пра сябе — паказчык спеласцi асобы. Як жа добра было б жыць у "спелым" грамадстве, дзе разабралi б i сваiх 14 тысяч, i Кiтаю б дапамаглi...

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
аўным-даўно, калi я пачынала займацца тэмай сiроцтва, давялося ў складзе адной "дэлегацыi" бываць у чарговым дзiцячым доме. Сталiчныя госцi прывезлi тады дзецям з глыбiнкi шмат падарункаў — цацак, прысмакаў... Памятаю, гэта былi дзецi гадоў пяцi-шасцi. Не паспявалi малыя атрымлiваць грунтоўныя "упакоўкi", як тут жа таропка разгортвалi "сакрэтныя" скруткi. І толькi адна дзяўчынка сцiпла паклала падарунак на каленкi i працягвала сачыць за тым, што адбывалася навокал. ЯНА НI РАЗУ НЕ ЎСМIХНУЛАСЯ
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика