У танцах толькi дзяўчатыПрадстаўнiкi Першага канала абвяшчаюць, што для здымак у другiм сезоне "Зорных танцаў" шукаюцца новыя ўдзельнiкi. Праўда... толькi дзяўчаты. Паспрабаваць свае сiлы змогуць актрысы тэатра i кiно, тэлевядучыя, зоркi шоу-бiзнесу, вядомыя спартсменкi... Словам, не звычайныя смяротныя, а асобы папулярныя (яно i зразумела — рэйтынг). Ахвотным трэба да 1 верасня даслаць заяўку, аформленую адвольна — сцiслы расказ аб сабе i сваiм родзе дзейнасцi, фота, кантактны тэлефон — на адрас Белтэлерадыёкампанii: Мiнск, вул. Макаёнка, 9 (з паметкай Першы канал, "Зорныя танцы") або на е-mаil: dаnсеs@tvr.bу. Конкурсны адбор праекта пройдзе ў вераснi. Для ўдзелу ў шоу плануецца адабраць 10 найбольш артыстычных i пластычных дзяўчат. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК. |