Renault, Nissan і Daimler дамовіліся на траіх
09.04.2010 01:47
—
Новости Авто
|
Нямецкі, французскі і японскі аўтамабільныя вытворцы Daimler, Renault і Nissan падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.
Renault і Nissan ужо маюць даволі трывалую гісторыю супольнай працы. Цяпер да альянса далучыўся і «Daimler». Згодна з пагадненнем інтэрнацыянальная каманда абмяняецца сімвалічнымі долямі акцый, займецца распрацоўкай бензінавых і дызельных рухавікоў і будзе супрацоўнічаць у вытворчасці камерцыйных аўтамабіляў.Галоўныя плюсы альянсу — зніжэнне выдаткаў на распрацоўку і выпуск машын за кошт выкарыстаня супольных тэхналогій і кампанентаў. Renault разам з Mercedes‑Benz, які належыць Daimler, зараз распрацоўвае наступнае пакаленне малечы Smart ForTwo і уласнага Twingo. Абодва яны будуць мець электрычны прывад на заднія колы і выйдуць прыкладна ў 2013 годзе. На фронце рухавікоў «Рэно» і «Нісан» падзеляцца з немцамі агрэгатамі на 3 і 4 цыліндры, якімі Daimler збіраецца узбройваць свае кампактныя прэміум аўтамабільчыкі. У адваротным кірунку ад «Даймлера» да ніссанаўскага брэнда Infiniti паедуць больш магутныя рухавікі на 4 і 6 цыліндраў. І нарэшце, тры кампаніі будуць шчыльна працаваць над лёгкімі фургонамі. Напрыклад, Mercedes‑Benz мае выпусціць у 2012 годзе кампактны мікрааўтобус на базе архітэктуры Renault. Кіраваць новым саюзам будуць старшыня Daimler Дытар Цэтшэ і кіраўнік франка‑японскага альянсу Карлас Гон. Аўтар: Алесь Чарняковіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нямецкі, французскі і японскі аўтамабільныя вытворцы Daimler, Renault і Nissan падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Renault і Nissan ужо маюць даволі трывалую гісторыю...
|
|