Завяршылася рэспубліканская прафсаюзная акцыя «Наш жывёлавод».. 21.by

Завяршылася рэспубліканская прафсаюзная акцыя «Наш жывёлавод».

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_9620 (Копировать)На рэспубліканскім, абласным і раённым узроўнях завяршылася правядзенне штогадовай акцыі прафсаюзаў аграпрамысловага комплексу “Наш жывёлавод”, у межах якой падарункамі, памятнымі сувенірамі, грашовымі прэміямі былі адзначаны аператары машыннага даення, жывёлаводы, спецыялісты дадзенай галіны сельскай гаспадаркі за сваю сумленную працу і высокія вытворчыя паказчыкі.
У Шаркаўшчынскім раёне старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Мікалаеўна Альшэўская на працягу студзеня, лютага і сакавіка наведала жывёлагадоўчыя комплексы, малочнатаварныя фермы сельгаспрадпрыемстваў. Грашовымі прэміямі за гэты перыяд былі адзначаны 29 чалавек, якія працуюць у галіне жывёлагадоўлі.
Напрыканцы сакавіка Таццяна Мікалаеўна завітала на малочнатаварную ферму “Жукоўшчына” ААТ “Даватарскі”. Тут утрымліваецца 750 галоў буйной рагатай жывёлы, з іх дойны статак — 293 каровы. На МТФ працуюць чатыры асноўныя аператары машыннага даення і адна падменная даярка. Канечне, працоўных рук тут не хапае, бо ў гурце кожнай даяркі ўтрымліваецца па 70—80 кароў. Не так даўно з працы звольніліся два аператары машыннага даення, таму іх статак расфарміравалі паміж іншымі даяркамі. Дарэчы, некаторыя аператары машыннага даення дабіраюцца на працу ў Жукоўшчыну ажно са Жданоў на аўтобусе сельгаспрадпрыемства, а гэта амаль 20 кіламетраў. У гурце Іны Андрэйчык утрымліваецца 88 галоў.
— Ёсць пэўныя цяжкасці ў працы, бо колькасць кароў вялікая, — кажа Іна Мікалаеўна, — але ўсе мы разам спраўляемся са складанасцямі. Даенне на нашай МТФ двухразовае. На жаль, якасць малака не вельмі высокая, адсутнічае сорт “экстра”.
І спраўды, у рацыёне кармлення БРЖ адсутнічае сена, якасць сенажу не адпавядае патрабаванням. І толькі сумленныя адносіны працавітых людзей, якія не скараюцца перад цяжкасцямі, даюць станоўчыя паказчыкі ў рабоце.
Таццяна Мікалаеўна Альшэўская ў межах рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” выказала словы ўдзячнасці работнікам МТФ за іх нялёгкую працу, а аператару машыннага даення Іне Мікалаеўне Андрэйчык уручыла грашовую прэмію.
Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

« Витебске создали областной штаб по борьбе с распространением коронавируса
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика