У Беларусі выздаравелі і выпісаны 45213 пацыентаў з COVID-19
30.06.2020
—
Новости о Коронавирусе
|
У Беларусі на 29 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 45 213 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Зарэгістраваны 61 тыс. 790 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 992 тыс. 007 тэстаў. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 387 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй. |
|