1 ліпеня Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Уладзімір Калтовіч з рабочым візітам наведаў наш раён
02.07.2020
—
Новости о Коронавирусе
|
Уладзімір Васільевіч сустрэўся з працоўным калектывам Шаркаўшчынскага камбіната бытавога абслугоўвання. Дырэктар КБА Ілона Янчык азнаёміла Міністра з рабочым працэсам арганізацыі, з пералікам паслуг, якія прапануе камбінат установам раёна і насельніцтву. Уладзімір Васільевіч пацікавіўся гаспадарчай дзейнасцю арганізацыі, задачамі і праблемамі, якія стаяць перад камбінатам бытавога абслугоўвання. Пасля невялікай экскурсіі па працоўных памяшканнях КБА Уладзімір Васільевіч пагутарыў з кіраўніцтвам і работнікамі камбіната. На сустрэчы прысутнічалі старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака і яго намеснік Ірэна Бука. Уладзімір Васільевіч расказаў прысутным пра структуру і дзейнасць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, якое пачало сваю працу ў верасні 2016 года. Асноўнай мэтай Міністэрства з’яўляецца рашэнне праблемы абароны ўнутранага рынку шляхам стварэння аднолькавых канкурэнтных умоў для ўсіх яго ўдзельнікаў. Старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака азнаёміў Уладзіміра Калтовіча з гісторыяй Шаркаўшчынскага раёна, яго славутымі ўраджэнцамі. Ён таксама паведаміў пра асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага рэгіёна, агучыў планы і перспектывы, якія стаяць перад кіраўніцтвам і насельніцтвам раёна. Падчас сумеснай гутаркі прысутныя задавалі шматлікія пытанні Уладзіміру Калтовічу, на якія Міністр даваў абгрунтаваныя і поўныя адказы. Сяргей РАЙЧОНАК.
|
|