Галоўны аграном Наталля Мацкевіч і механізатар Дзмітрый Качан
Рупліва і старанна працуюць аграрыі раёна на нарыхтоўцы кармоў для буйной рагатай жывёлы ў зімова-стойлавы перыяд. Паўсюдна на палетках трактары з касілкамі, граблямі і прэс-падборшчыкамі косяць, зграбаюць і рулоняць свежае сена. Комплексы КВК-800 і “Ягуары” напаўняюць вялікія прычэпы “зялёнкай”, якую трактары адвозяць у сянажныя траншэі. Цяпер у гаспадарках гарачая пара.
У КУВСП імя Маркава таксама работа кіпіць. Адна за адной за 2-4 дні закладваюцца сянажныя траншэі, павялічваецца колькасць нарыхтаванага сена. Усе працоўныя сілы скіраваны на корманарыхтоўчыя работы.
— Сёлета ў нас запланавана скасіць 1288 га траў першага ўкосу, — тлумачыць галоўны аграном Наталля Мацкевіч. — Для зімовага ўтрымання жывёлы трэба нарыхтаваць 350 тон сена, 6300 тон сенажу, 5600 тон сіласу. Гэта рэальныя лічбы, і мы з дадзенай задачай абавязкова справімся. Нягледзячы на шматлікія цяжкасці працуем мы ад світання і да змяркання. Кожны разумее, што менавіта ў гэты час і заробак можна атрымаць дастойны, і гаспадарцы сваёй сумленнай працай прынесці карысць.
29 чэрвеня чарговую сянажную траншэю завяршалі закладваць на ферме ў вёсцы Савуткі. Ірына Міхалёва вяла ўлік кожнага прывезенага прычэпа, замярала вільготнасць утрамбаванай масы.
— Сёння да вечара мы закончым закладваць траншэю, у якой будзе звыш 700 тон “зялёнкі”, — кажа Ірына. — Затым пачнём новую, якая знаходзіцца побач. Рабочы працэс у нас спыняецца толькі на абедзенны перапынак, лішніх прастояў тэхнікі няма.
Правяленую масу ў сянажную траншэю дастаўляюць чатыры адзінкі тэхнікі. Трэба сказаць, што адлегласць ад поля да фермы досыць вялікая — 10 кіламетраў. “Зялёнку” у той дзень касілі ва ўрочышчы Высокае. А напаўняў прычэпы здрабнёнай масай на комплексе КВК-800 механізатар Дзмітрый Качан.
— На гэтай тэхніцы працую ўжо чацвёрты сезон, — кажа Дзмітрый. — Нараканняў асаблівых няма, бо ўжо дэталёва вывучыў усе механізмы і прынцып іх дзеяння. Калі здараюцца паломкі, то іх дапамагаюць аператыўна ліквідаваць калегі-механізатары. Мы заўсёды адзін аднаму дапамагаем у працы. У гаспадарцы ёсць яшчэ комплекс “Ягуар-850”, на якім працуе Аляксандр Кірэй. Але цяпер ён на рамонце. Таму здрабненнем зялёнай масы пакуль займаюся я адзін.
перадавы механізатар Канстанцін Руткоўскі
Часу на размову не было. Пад чарговую загрузку да КВК-800 пад’ехаў на “Кіраўцы” К-744 механізатар Канстанцін Руткоўскі. Дарэчы, Канстанцін з’яўляецца лідарам на перавозцы правяленай масы ў сельгаспрадпрыемстве. З самага пачатку касавіцы на яго рахунку 1388 тон перавезенай “зялёнкі”.
Як і ў мінулыя гады, гаспадаркі раёна дапамагаюць адна адной тэхнікай, прычэпамі, іншымі агрэгатамі. Вось і сёлета ў КУВСП імя Маркава непрацяглы тэрмін працавала тэхніка ААТ “Буеўшчына”, “Агратэхсэрвіс”. Аграрыі заўсёды прыходзяць на выручку, калі ў гэтым ёсць патрэбнасць.
— Шчыра і сумленна ў нас працуюць механізатары Пётр Мядзюха, Аляксандр Руткоўскі, Мікалай Кухто, Анатолій Валеўка, Мікалай Протас, Арцём Міхалевіч, Станіслаў Странчэўскі, Сяргей Сакалоўскі і іншыя. Асабіста мне дапамагае мая памочніца — аграном Карына Белавус. Дзякуючы іх стараннасці і адказнасці, разам мы дасягаем станоўчых паказчыкаў у сваёй рабоце, — кажа Наталля Мацкевіч.
Сяргей РАЙЧОНАК.
У ІНТЭРНЭЦЕ НАС ЧЫТАЙ, АЛЕ І ПРА ДРУКАВАНЫ ВАРЫЯНТ НЕ ЗАБЫВАЙ
РЕКЛАМА В ГАЗЕТЕ И НА САЙТЕ
РЕКЛАМА В ГАЗЕТЕ
Стоимость рекламы в газете (в номерах за среду и субботу) — 1 руб. 35 коп. за 1 см2.
На поздравления и благодарности скидка 30 процентов. Обращаться по телефону 802154 6-17-30 (факс).
По вопросам размещения рекламы обращаться по телефону 802154 6-17-30.
Банковские реквизиты:
BY80BAPB30154811300420000000 в г.п. Шарковщина ОАО "Белагропромбанк" г. Минск, BIC банка BAPBBY2X
УНП 300148363
Эл. почта: Gazeta_shar@mail.ru
РЕКЛАМА НА САЙТЕ
Реклама в виде публикаций в новостях:
1 знак (без пробелов) -1 копейка минимальный срок размещения 3 суток
1 фото в тексте – 0,5 руб.
1 ссылка в тексте – 0,5 руб.
Реклама на главной странице сайта:
Средняя колонка:
Текстовое объявление (до 300 знаков) минимальный срок размещения 3 суток.
1 знак (без пробелов) – 2 копейки
От 300 до 500 повышен. коэффиц.-2,0 = 4 копейки
Баннер (250х185) – 1р.35 коп.
Колонка справа:
Баннер(310х230) – 2 руб. минимальный срок размещения 3 суток.
Репост в подарок.
Более подробно смотрите на странице "РЭКЛАМА Ў ГАЗЕЦЕ І НА САЙЦЕ"
Галоўны аграном Наталля Мацкевіч і механізатар Дзмітрый Качан Рупліва і старанна працуюць аграрыі раёна на нарыхтоўцы кармоў для буйной рагатай жывёлы ў...