Лукашэнка аб каранавірусе: трэба паціху адысці ад гэтай бяды і не дапусціць паўторнай эпідэміі. 21.by

Лукашэнка аб каранавірусе: трэба паціху адысці ад гэтай бяды і не дапусціць паўторнай эпідэміі

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

000019_1594113906_89225_bigПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 ліпеня на сустрэчы з актывам горада Мінска выказаўся наконт эпідэміялагічнай сітуацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Сістэма, якая ў нас ёсць, і тая дысцыпліна і кіруемасць у ахове здароўя дапамагала нам у такім густанаселеным і адкрытым горадзе пераадолець гэтыя праблемы. Я з Наталляй Іванаўнай (старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. — Заўвага БЕЛТА) толькі што перагаварыў, як сітуацыя складваецца на сённяшнюю раніцу. Я магу вас павіншаваць, што мы з гэтай бядой справіліся», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, Мінск у эпідперыяд быў самым праблемным. «Таму што насельніцтва 2 млн, перамяшчэнне вялікае. Улічваючы, што мы граніцы не закрывалі, насельніцтва ў кватэры не заганялі», — адзначыў беларускі лідар.

Ён падкрэсліў, што самым галоўным было не дапусціць панікі. «Мы гэта з вамі пераадолелі. І дай бог, каб далей паціху. Нам трэба паціху адысці ад гэтай бяды і не дапусціць паўторнай эпідэміі. Гэта для нас вельмі важна», — рэзюмаваў Прэзідэнт.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика