13 ліпеня Лукашэнка адкрыў мост цераз раку Сож у Слаўгарадскім раёне. 21.by

13 ліпеня Лукашэнка адкрыў мост цераз раку Сож у Слаўгарадскім раёне

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

000019_1594631918_89407_bigПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ва ўрачыстай абстаноўцы адкрыў мост цераз раку Сож у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цырымонія прайшла з удзелам прадстаўнікоў працоўных калектываў дарожна-будаўнічых арганізацый, задзейнічаных ва ўзвядзенні моста, і жыхароў Слаўгарадскага раёна.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў асаблівае значэнне моста перш за ўсё для тых, хто пражывае ў Краснапольскім і Слаўгарадскім раёнах Магілёўскай вобласці. Яны чакалі гэтага будаўніцтва некалькі дзесяцігоддзяў, з той пары як яшчэ ў савецкі час з’явілася ідэя ўзнікнення моста, але яе рэалізацыя была адкладзена з-за аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

«Мы цяпер увасобілі яе ў жыццё. Жыхары левабярэжжа спакойна могуць перамяшчацца на правы бераг, не аб’язджаючы праз 120-130 км, — адзначыў Прэзідэнт. — Мы палепшылі лагістыку, пабудаваўшы гэты мост, зрабілі вам добры падарунак».

Кіраўнік дзяржавы падзяліўся асабістымі ўспамінамі аб рабоце ў рэгіёне ў той час, калі ён займаў пасаду намесніка дырэктара камбіната будаўнічых матэрыялаў у Шклове. Ён расказаў, што часта бываў і ў Слаўгарадзе, добра ведае рэгіён, цэніць працу мясцовых жыхароў, якія сутыкнуліся з вялікімі цяжкасцямі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, але змаглі іх пераадолець.

Словы ўдзячнасці Прэзідэнт адрасаваў тым, хто прымаў удзел у будаўніцтве моста, асабліва адзначыўшы іх гаспадарскі падыход да справы: дэманціраваныя фермы моста цераз Сож у Крычаве былі выкарыстаны для ўзвядзення новага моста ў Слаўгарадзе. Магчыма, работы можна было завяршыць хутчэй, але гэта залежала ад фінансавання. На прыкладзе будаўніцтва моста цераз Сож кіраўнік дзяржавы растлумачыў і ход далейшых рэформ у Беларусі. «Рэформы — гэта вось гэта. Наколькі іх будзе мала ці многа, наколькі яны будуць хуткімі, залежыць ад грошай. Таму вы не верце таму, хто будзе гаварыць, што з верталёта стане грошы раскідваць і будаваць амаль кожны год па тысячы мастоў. Такога не будзе ніколі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Рака Сож раздзяляе Слаўгарадскі раён на дзве часткі. Да таго як пабудавалі мост, пераправа на левы бераг ракі была ўскладненай як для мясцовых жыхароў, так і для работнікаў сельгасарганізацый, у якіх значныя плошчы сенажацей і пашы знаходзяцца за ракой.

З сярэдзіны мая да лістапада яна ажыццяўлялася па часовым пантонным мосце, які злучаў аўтамабільную дарогу Р140 Слаўгарад — Краснаполле. Жыхарам левабярэжжа даводзілася дабірацца ў Слаўгарад праз Краснаполле і Чэрыкаў, праходзячы шлях 120 км.

Пытанне будаўніцтва моста ўзнікла ў 1984 годзе, тады быў распрацаваны план маставога пераходу. Аднак у сувязі з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС работы па праектаванні былі згорнуты. Да ідэі будаўніцтва вярнуліся ў 2007 годзе ў час рэканструкцыі моста цераз Сож у Крычаве. Існуючыя фермы некалькіх пралётаў былі дэманціраваны і ўстаноўлены на захоўванне побач з мостам для выкарыстання ў далейшым пры будаўніцтве моста ў Слаўгарадскім раёне.

У 2017 годзе фермы транспартавалі водным транспартам па рацэ Сож з Крычава на будпляцоўку ў Слаўгарад. Для гэтага ўпершыню ў краіне выкарысталі ўнікальныя тэхналогіі транспарціроўкі і мантажу — пры дапамозе плывучай сістэмы, у склад якой уваходзілі дзве баржы-пляцоўкі, злучаныя паміж сабой. Распрацоўку тэхналогій перамяшчэння і мантаж плывучай сістэмы выконваў філіял «Мостаатрад 425» ААТ «Мостабуд».

Капітальны мост цераз Сож не толькі скароціць перамяшчэнне для жыхароў левабярэжжа, але і значна павялічыць магчымасці для развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна за кошт паляпшэння лагістыкі. Акрамя таго, з’явіцца магчымасць выхаду на прыгранічныя раёны Расіі.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика