«Славянскі базар» сёння ўрачыста адкрываецца ў Віцебску. 21.by

«Славянскі базар» сёння ўрачыста адкрываецца ў Віцебску

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

000027_1594879326_89509_bigУрачыстае адкрыццё XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» адбудзецца сёння ў Летнім амфітэатры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першы дзень форуму будуць праходзіць розныя майстар-класы, перформансы, квесты, танцы, шоу і выступленні творчых калектываў на фэсце вулічнага мастацтва «На сямі вятрах». Таксама ў краязнаўчым музеі адкрыецца выстаўка партрэтаў з манет. Пачнуць работу любімыя гараджанамі кірмашы майстроў.

Пасля абеду загарыцца новая зорка на Плошчы лаўрэатаў каля Летняга амфітэатра. Тут атрымае імянную прапіску ўладальнік спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення» Філіп Кіркораў. Ён жа выйдзе на сцэну на канцэрце адкрыцця. Паводле слоў спевака, гэта будзе яго першае выступленне пасля абмежаванняў, уведзеных з-за пандэміі.

Вечарам на сцэну Летняга амфітэатра на ўрачыстым канцэрце адкрыцця выйдуць выканаўцы розных узростаў і рэгалій. У праграме — любімыя артысты, даўнія сябры форуму і маладыя выканаўцы. Перад гледачамі выступяць Сяргей Палунін, Алена Ваенга, Аляксандр Буйноў, Алег Міцяеў, Іна Малікава і ВІА «Новыя самацветы», Ганна Семяновіч, Міця Фамін, Іна Афанасьева, Анатоль Ярмоленка і ансамбль «Сябры», Ціма Барскіх, мужчынскі хор «Усіхсвяцкі» храма-помніка Усіх Святых у Мінску, Улад Сытнік і многія іншыя.

За паўгадзіны да апоўначы на пляцоўцы каля канцэртнай залы «Віцебск» пачнецца першая кінаноч пад адкрытым небам. Новы бясплатны праект арганізаваны сумесна з Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм». На працягу некалькіх начэй пакажуць карціны айчыннай студыі. У гэтым годзе пляцоўка каля КЗ «Віцебск» будзе задзейнічана і для правядзення дзіцячага конкурсу.

XXIX Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» праходзіць з 16 па 19 ліпеня. Асноўнымі падзеямі форуму стануць Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2020» і Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск-2020».

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика