Старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака сустрэўся з механізатарамі ААТ «Даватарскі». 21.by

Старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака сустрэўся з механізатарамі ААТ «Даватарскі»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_0983 (Копировать)Зладжана і хуткімі тэмпамі сёлета ідзе корманарыхтоўка ў сельгаспрадпрыемствах. Пра гэта гавораць і лічбы. Сенажу нарыхтавана 82244 тоны, сена — 7268 тон. У сярэднім на адну ўмоўную галаву жывёлы маецца 13,6 цэнтнера кармавых адзінак, а гэта на дзве кармавыя адзінкі больш, чым у мінулым годзе.
Не выключэннем з’яўляецца і ААТ “Даватарскі”. У гаспадарцы ўжо нарыхтавалі 1071 тону сена і 13528 тон сенажу. 18 ліпеня тэхніка сельгаспрадпрыемства была сканцэнтравана ва ўрочышчы Вілы за вёскай Алашкі. На 80-гектарным полі працавалі касілкі. Трактар з граблямі зграбаў у валкі скошаную канюшыну. Здрабненнем займаліся два комплексы КВК-800. “Зялёнку” адвозілі чатыры адзінкі тэхнікі ў сянажную траншэю на комплекс “Жукоўшчына”.
Даведацца, як ідуць работы, у поле да механізатараў прыехалі старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака і яго першы намеснік Сяргей Струй. У кіраўніцтва раёна заўсёды ў полі зроку ход сельскагаспадарчых работ. Мясцовая ўлада зацікаўлена тым, з якімі праблемамі сутыкаюцца аграрыі, якія пытанні хвалююць вяскоўцаў. Таму і ўвесь цыкл сельскагаспадарчых работ, ад пасяўной кампаніі і да жніва, у раёне праходзіць зладжана, эфектыўна і ў аптымальныя тэрміны.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_0998 (Копировать)

IMG_0962 (Копировать) IMG_0976 (Копировать) IMG_0979 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика