Источник материала:

Уладзімір Матвееў з жыхарамі Сталіцы
29 ліпеня Шаркаўшчынскі раён наведаў член Савета Рэспублкі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскаблдарбуд” Уладзімір Матвееў. Парламентарый правёў “прамую тэлефонную лінію” з жыхарамі Шаркаўшчынскага раёна, а таксама прыём па асабістых пытаннях грамадзян і юрыдычных асоб.
Жыхарку вёскі Баяры Германавіцкага сельсавета Вольгу Малыш турбуе пытанне адсутнасці аўтобуснага рэйса па маршруце “Шаркаўшчына-Полацк”, які раней ажыццяўляўся кожную нядзелю месяца. Начальнік Шаркаўшчынскага ўчастка ААТ АТП № 16 г. Глыбокае Аляксей Васілёнак патлумачыў наступнае. Міжгародні аўтобус па маршруце “Шаркаўшчына-Полацк” у дадзены момант ажыццяўляе перавозкі пасажыраў толькі па пятніцах. Па нядзелях пасажырапаток вельмі малы, таму з эканамічнага боку не мэтазгодна адпраўляць у рэйс транспартную адзінку.
Як паведамляла наша газета, 9 ліпеня прыём грамадзян у будынку раённага выканаўчага камітэта праводзіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка. Жыхары вёсак Прамяны і Сталіца Германавіцкага сельсавета звярнуліся да яго з просьбай аб правядзенні рамонту аўтамабільнай дарогі ў напрамку з аграгарадка Германавічы да вёскі Прамяны з усталяваннем асфальта-бетоннага пакрыцця. Вырашэнне дадзенага пытання Ігар Пятровіч узяў пад асабісты кантроль.
Пра дадзеную праблему ведае і Уладзімір Матвееў. Таму Уладзімір Сямёнавіч разам з дырэктарам ДРБУ № 131 Вячаславам Гарбузавым адразу пасля правядзення прыёму грамадзян у будынку райвыканкама накіраваліся ў Сталіцкі сельскі клуб, каб правесці сустрэчу з мясцовымі жыхарамі і запэўніць насельніцтва ў тым, што ў бліжэйшым будучым дадзеная дарога будзе адрамантавана.
Справа ў тым, што ў цяперашні момант ідзе распрацоўка рэспубліканскай праграмы “Дарогі Беларусі на 2021-2025 гады”. Генеральны дырэктар КПРБУП “Віцебскаблдарбуд” Уладзімір Матвееў запэўніў прысутных, што абавязкова будзе прынята адпаведнае рашэнне аб уключэнні рамонту дадзенай дарогі менавіта ў рэспубліканскую праграму.
Сяргей РАЙЧОНАК.

