Мітрыч і Дзю паказалі сваіх «Ахвяр мастацтва»
26.08.2009 17:41
—
Новости Культуры
|
25 жніўня прэзентацыяй арт-праекта «Ахвяры мастацтва» ў мінскім Палацы мастацтва адкрыўся міжнародны фестываль « Творчая акцыя праводзіцца па ініцыятыве беларускіх мастакоў Змітра Юркевіча (Мітрыча) і Алеся Родзіна (Дзю) пры падтрымцы Беларускага саюза мастакоў (БСМ) і мастацкага цэнтра «Тахелес» (Берлін, Германія). Адкрываючы творчую акцыю, намеснік старшыні БСМ Сяргей Цімохаў адзначыў: на працягу шасці тыдняў пад адным дахам будуць суіснаваць жывапіс і скульптура, фатаграфія і перформанс, літаратура і музыка, тэатральнае мастацтва і кіно, стрыт- і відэаарт. У межах фестывалю будуць арганізаваны прэзентацыі персанальных і групавых праектаў аўтараў з Беларусі, Галандыі, Нарвегіі, Ізраіля, Італіі, Польшчы, Расіі, ЗША, Украіны, ФРГ, Японіі.
Фестываль завершыцца 20 верасня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фотарэпартаж з адкрыцця арт-фестывалю «ДАХ-9» у Мінскім Палацы мастацтва...
|
|