Кніга беларускага пісьменніка Ігара Бабкова трапіла ў паўфінал еўрапейскай прэміі Angelus
21.09.2009 12:57
—
Новости Культуры
|
Раман беларускага пісьменніка Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” ў перакладзе на польскую мову трапіў у паўфінал літаратурнай прэміі Сярэдняй Еўропы "Angelus".
Усяго на перамогу прэтэндуюць 14 кніжак. Сярод сапернікаў Бабкова – польскія пісьменнікі Ежы Пільх і Ёзэф Скварэцкі, а таксама Бернард Шлінк з Нямеччыны. Найвялікшая польская літаратурная прэмія заснаваная горадам Вроцлавам і выданнем "Dziennik Gazete Prawna". Яе ўручаюць штогод за польскую або перакладную прозу з 21 краіны Сярэдняй Еўропы. Сёлета пераможца атрымае 150 тысяч злотых (прыкладна 53,5 тысячы долараў). Фінальная сямёрка будзе вядомая 20 кастрычніка, а ўручэнне прэміі адбудзецца 5 снежня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод сапернікаў Бабкова – польскія пісьменнікі Ежы Пільх і Ёзэф Скварэцкі, а таксама Бернард Шлінк з Нямеччыны. |
|