Перапіс-2009: родная мова - беларуская. 21.by

Перапіс-2009: родная мова - беларуская

28.09.2009 18:40 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас перапісу наельніцтва, які адбудзецца ў Беларусі з 14 па 24 кастрычніка, беларусы павінны назваць роднай мовай менавіта беларускую. З такім зваротам да беларускага народу звярнуліся больш за 50 вядомых літаратараў, музыкаў і грамадскіх дзеячаў.

“Беларуская мова - гэта неад’емная частка нашай культуры і гарантыя нашай будучыні як унікальнага еўрапейскага народу. Вынікамі перапісу насельніцтва мы здольныя засведчыць самі сабе і ўсяму свету, што мы з’яўляемся паўнавартаснай нацыяй, годнай цікавасці і павагі з боку іншых нацый свету, - ідзецца ў заяве.

Аўтары звароту сцвярджаюць, што адказ "беларуская" на пытанні перапісчыкаў аб роднай мове і мове штодзённага ўжытку мае не толькі сімвалічнае, але і практычнае значэнне. “Ад колькасці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы. Адказам "беларуская" вы станоўча паўплываеце на яе, - сцвярджаюць падпісанты звароту. - Будзем жа памятаць пра гэта, адказваючы на пытанні перапісчыкаў! Падтрымаем наш нацыянальны скарб - мову нашых продкаў, якая нас усіх аб’ядноўвае і робіць унікальнымі.

Будзьма з мовай!

Радзім Гарэцкі, акадэмік НАН Беларусі, грамадскі дзеяч
Рыгор Барадулін, Народны паэт Беларусі
Ніл Гілевіч, Народны паэт Беларусі
Генадзь Бураўкін, паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі
Анатоль Грыцкевіч, прафесар, доктар гістарычных навук
Уладзімір Арлоў, пісьменнік
Алена Макоўская, кіраўнік МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”
Ніна Шыдлоўская, старшыня Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Алесь Пашкевіч, старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”
Андрэй Хадановіч, старшыня ГА “Беларускі ПЭН-цэнтр”
Алег Трусаў, старшыня ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны”
Антон Астаповіч, старшыня ГА “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”
Зміцер Рагачоў, старшыня МГА “Гісторыка”
Андрэй Дынько, шэф-рэдактар газеты "Наша Ніва"
Андрэй Скурко, галоўны рэдактар газеты “Наша Ніва”
Валеры Булгакаў, рэдактар часопісу “Arche”
Барыс Пятровіч, рэдактар літаратурнага часопісу “Дзеяслоў”
Артур Клінаў, рэдактар культурнага альманаху “pARTisan”
Віталь Супрановіч, кіраўнік “БМА group”
Аляксей Марачкін, кіраўнік творчай суполкі “Пагоня” пры Беларускім саюзе мастакоў
Міхал Мілашэўскі, кіраўнік Незалежнай тэлестудыі “Брэнтстар”
Віталь Броўка, прадзюсер, арт-дырэктар
Сяргей Будкін, каардынатар музычнага парталу "Тузін гітоў"
Зміцер Вайцюшкевіч, спявак, кампазітар
Алесь Камоцкі, спявак, паэт
Кася Камоцкая, спявачка
Віктар Шалкевіч, спявак, акцёр
Зміцер Бартосік, спявак, пісьменнік, журналіст
Таццяна Белоногая, спявачка
Руся, спявачка, “Рок-князёўна 2006”
Святлана Зелянкоўская, актрыса
Юры Цыбін, прадзюсар, паэт
Міхал Анемпадыстаў, дызайнер, паэт
Зміцер Падбярэзскі, музычны крытык
Глеб Лабадзенка, паэт, журналіст
Ігар Лялькоў, гісторык
Юры Жыгамонт, акцёр, тэлевядучы
Севярын Квяткоўскі, літаратар
Лявон Вольскі, лідэр гурту “NRM”
Ян Маўзэр, лідэр гурту “tav. Mauzer”
Піт Паўлаў, лідэр гурту “GARADzKIJA”
Алекс Дэвід, лідэр гурту “Atlantica”
Слава Корань, лідэр гурту “Ulis”
Аляксандр Ракавец і гурт “IQ-48”
Ігар Варашкевіч, лідэр гурту “Крама”
Алег Хаменка і гурт “Палац”
Святлана Бень, лідэр гурту “Серебряная Свадьба”
Андрусь Такінданг і гурт “Recha”
Ганна Хітрык і гурт “Дети Детей”
Зміцер Басік, лідэр гурту “VICIOUS CRUSADE”
Зміцер Сасноўскі, лідэр гурту “Стары Ольса”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас перапісу наельніцтва, які адбудзецца ў Беларусі з 14 па 24 кастрычніка, беларусы павінны назваць роднай мовай менавіта беларускую
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика