«Ваўкі» Колбышава могуць трапіць на Берлінскі фестываль
22.10.2009 13:40
—
Новости Культуры
|
Новы фільм не пакажуць на «Лістападзе», каб фільм мог трапіць на адзін з самых прэстыжных фестываляў. На экране — сцюжа і снег. Цёмны, страшны цягнік набліжаецца. Стрэлы і крыкі. Уцёкі палітычнага зэка. Ахоўнікі з аўчаркамі. Зіхоткае святло вогнішча. Людзі ў зледзянелай вёсцы. Паляванне на чалавека. Твары — з сумневамі і пакутай. Выбар. Ахвяра. Ваўчынае выццё. Аляксандр Колбышаў зняў на «Беларусьфільме» антытаталітарную трагедыю. Фільм пастаўлены паводле аднайменнай аповесці Аляксандра Чакмянёва, напісанай у 1963 г. За яе пісьменніка цягалі ў КГБ. Крытыкі параўноўваюць «Ваўкоў» з фільмамі «Жыццё цудоўнае» і «Спіс Шындлера». «Гэтую карціну мы прэзентуем на Берлінскі міжнародны кінафестываль на пачатку наступнага года, — кажа дырэктар «Беларусьфільма» Уладзімір Замяталін. — Згодна з папярэднімі водгукамі кінакрытыкаў, карціне па сілах узяць удзел у фестывалі класу А. У Берлін могуць трапіць толькі стужкі, якія нідзе раней не дэманстраваліся. Таму на сёлетнім «Лістападзе» ў Менску «Ваўкоў» не пабачаць. Мы ўжо рыхтуем патрэбныя дакументы для яго прэзентавання ў Берлін». А.Колбышава беларускія гледачы ведаюць пераважна як актора. Ён сыграў зухаватага партызана Штыркіна ў «Акупацыі» Кудзіненкі, працаваў у Берасцейскім драматычным тэатры. Але, акрамя таго, Колбышаў — рэжысёр, вучань Віктара Турава. «Ваўкі», дзе гэбісты палююць за чалавекам, перагукаюцца з быкаўскай «Аблавай». Пасля «Узыходжання» Ларысы Шапіцькі «Ваўкі» Колбышава прэтэндуюць на ролю новай сучаснай кінатрагедыі, што працягвае традыцыі Быкава і Шукшына. Зрэшты, з карціны Шапіцькі ў фільм Колбышава перавандраваў і Уладзімір Гасцюхін у сваёй кароннай ролі чалавека з раздушаным сумленнем. Ваўкі Беларусьфільм, 2009, каляровы,103 хв. Рэжысёр: Аляксандр Колбышаў. Ролі выконваюць: Дзмітры Ульянаў, Уладзімір Гасцюхін, Андрэй Панін, Коля Спірыдонаў, Дыяна Запрудская, Тамара Міронава, Дар’я Мухіна, Аксана Лясная. Кампазітар: Алег Федасееў. Жанр: Трагедыя паводле аднайменнай аповесці Аляксандра Чакмянёва. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы фільм не пакажуць на «Лістападзе», каб фільм мог трапіць на адзін з самых прэстыжных фестываляў.
|
|