Гісторыкі знайшлі пацверджанне даносу Кундэры. 21.by

Гісторыкі знайшлі пацверджанне даносу Кундэры

24.10.2009 19:21 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У пражскіх архівах быў знойдзены дакумент, які пацвярджае праўдзівасць паліцэйскага пратакола, у якім паведамлялася, што Мілан Кундэра, які пасля стаў вядомым пісьменнікам, данёс у паліцыю на дэзерціра Міраслава Дворжачака.


Мілан Кундэра

Пра гэта паведамляе Ceske Noviny са спасылкай на газету Lidove Noviny.

Знойдзены дакумент – расшыфроўка выступлення намесніка міністра нацыянальнай бяспекі Чэхаславакіі Яраслава Йермана ад 1952 года. Йерман спасылаецца на паліцэйскі пратакол (ён адносіцца да 1950 года) і пацвярджае, што Дворжачак, які збег у Германію пасля камуністычнага перавароту 1948 года, быў затрыманы ў выніку даносу. Дворжачак быў асуджаны на 22 гады турэмнага зняволення, з якіх адсядзеў 14.

Артыкул пра данос Мілана Кундэры быў надрукаваны ў часопісе Respekt у кастрычніку 2008 года. Сам пісьменнік абвінавачванні не прызнае.

lenta.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пражскіх архівах быў знойдзены дакумент, які пацвярджае праўдзівасць паліцэйскага пратакола, у якім паведамлялася, што Мілан Кундэра, які пасля стаў вядомым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика