Дзень памяці паўстанцаў 1863 года
23.10.2009 13:47
—
Новости Культуры
|
Дзень памяці паўстанцаў 1863 года традыцыйна адбудзецца ў Свіслачы (Гарадзенская вобласць). На радзіме братоў Каліноўскіх 14‑ты год запар памкнуцца людзі з усёй краіны, каб ушанаваць памяць тых, хто змагаўся за незалежнасць Беларусі. Традыцыйна мерапрыемства арганізоўваецца стараннямі грамадскіх актывістаў і, па словах кіраўніка абласной арганізацыі Партыі БНФ Сяргея Мальчыка, прыцягвае ўвага ў першую чаргу нацыянальна‑свядомых грамадзян Беларусі. Сёлета Дзень памяці паўстанцаў пройдзе 25 кастрычніка. Кастусь Каліноўскі — кіраўнік нацыянальна‑вызваленчага руху ў Беларусі супраць царызму ў 1863‑1864 гадах. Ён са сваімі аднадумцамі імкнуўся прыцягнуць сялян да барацьбы за волю, зямлю і народаўладдзе, заклікаў таксама да стварэння самастойнага беларускага ўрада, незалежнага ад Расеі і Польшчы. Падчас паўстання на тэрыторыі Беларусі адбылося 56 баёў з царскімі войскамі, але ўжо да верасня 1863 гады паўстанне было падушана. 128 чалавек, у тым ліку Каліноўскі, былі пакараны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзень памяці паўстанцаў 1863 года традыцыйна адбудзецца ў Свіслачы (Гарадзенская вобласць). |
|