Камень з падмурка гісторыі. 21.by

Камень з падмурка гісторыі

26.10.2009 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Array

Рэдкасная знаходка -- вынік раскопак, якія вяліся на кургане ў наваколлі Друцка Талачынскага раёна археолагамі Інстытута гісторыі НАНБ. Паводле слоў кіраўніка раскопак доктара гістарычных навук Вольгі Ляўко, знойдзены камень -- сведка ранняй гісторыі Друцка, калі гэты населены пункт быў альбо цэнтрам племені, альбо паселішчам эпохі пачатковага хрысціянства, калі яшчэ не ўмацаваліся праваслаўныя пахавальныя рытуалы.

-- Надмагільныя пліты, як гэтая, -- патлумачыла В.Ляўко, -- чужародныя для курганоў і раней пры раскопках нам не трапляліся. Знойдзены сёлета камень можа сведчыць якраз пра пераходны момант ад язычніцтва да хрысціянства, перапляценне дзвюх традыцый. Раскопваючы курган, мы дасягнулі дна ямы, дзе ўбачылі дошкі, прыкрытыя поліэтыленавай плёнкай. Гэта азначала, што раней тут пабывалі так званыя чорныя капальнікі -- нашы злейшыя ворагі, злачынныя дзеянні якіх наносяць велізарную шкоду культуры. Мы тэрмінова падоўжылі працу, даставілі камень у Віцебск і паводле просьбы аддзела культуры Талачынскага райвыканкама склалі рэкамендацыі па стварэнні ў раёне гісторыка-археалагічнага музея-запаведніка, зона якога мусіць ахоўвацца дзяржавай. Гэтае пытанне наспела, бо ў Друцку добра захаваўся старажытны рэльеф, неразбураныя земляныя валы. Тут можна стварыць філію Талачынскага музея з экспазіцыяй археалагічных раскопак, а будынак старадаўняга млына, што захаваўся пры ўездзе ў Друцк, зусім прыдатны для скарыстання ў якасці гатэля і кафэ. Ёсць тут і верставыя слупы XVIII стагоддзя, і шмат іншых помнікаў гісторыі, што дазваляе ўключыць Друцк у плануемую гістарычную рэканструкцыю шляху “з варагаў у грэкі”.

Калі гэты турыстычны праект будзе ажыццёўлены, унікальны камень з кургана, хутчэй за ўсё, вернецца з Віцебскай музейнай экспазіцыі ў Друцк.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Унікальны культурна-гістарычны помнік язычніцкіх часін - надмагільны камень з курганнага пахавання - выстаўлены для публікі ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика