Рэтра-транспарт на вуліцы Мінска + фота
25.10.2009 17:47
—
Новости Культуры
|
Выстава «Рэтра-транспарт у кінематографе» працавала ў нядзелю каля будынка кінастудыі «Беларусьфільм». На пляцоўцы перад кінастудыяй размясцілі транспарт, які ўдзельнічаў у здымках фільмаў. Найперш гэта вайсковая тэхніка. Бронетранспарцёр БА-20, ГАЗ АА «палутарка», нямецкі танк Т-3, якія выкарыстоўваліся пры здымках «Дняпроўскага рубяжа», «Брэсцкай крэпасці». Былі выстаўлены і савецкія аўтамабілі 1950-х гадоў. Гэта «Масквіч», ГАЗ М20 «Перамога» 1955 года. Іх задзейнічалі ў працы над «Сцілягамі» Валерыя Тадаркоўскага. Замежная тэхніка была прадстаўлена ADLER-WERKE, матацыклам ZUNDAPP 1936 года выпуску, BMW. Выставы прымеркавана на 10-годдзя Таварыства абароны помнікаў тэхнікі і транспарту «Наша Перамога» і Дня аўтамабіліста.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава «Рэтра-транспарт у кінематографе» працавала ў нядзелю каля будынка кінастудыі «Беларусьфільм».
|
|