Анатоль Сыс. Перад Богам
26.10.2009 11:35
—
Новости Культуры
|
Я думаў, вершы мае відушчыя, аж пакуль не аслепнуў сам ад маланкі, самім жа пушчанай, я гарэў, як бязбожны храм, сам сабе я ў ім здаўся богам, адпускаў сам сабе грахі — грызла ганак, вяла дарога зноў на д’яблавыя кругі, ад яго я вяртаўся ў поўсці і калі цалаваў свой крыж, ён адбіткам жахлівым помсціў, бы люстэрка ці д’яблаў віж, і тагды я складаў малітву, можа, ў соты свой самасуд, той малітвай, нібыта брытвай, сашкрабаў у адчаі бруд, і ў адчаі я рэзаў вочы, і жахаўся крыві сваёй, і жагнаўся — набожна, тройчы, — і агідны жывёльны лой з гострай брытвы маёй малітвы, быццам гной, патыхаў маной. Я пакінуў свой храм смярдзючы, азірнуўся на купалы, а святыя ў маіх анучах неслі кроў маю на сталы, а я, голы, як здань, бяскроўны, у чыесьці ступаў сляды, перад Богам жывёле роўны, нёс грахі свае на клады, і глыбела за мной сцяжына, і ступала ў мае сляды маці грэшных усіх — Жанчына з поўнай чарай жывой вады. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я думаў,вершы мае відушчыя,аж пакуль не аслепнуў самад маланкі, самім жа пушчанай,я гарэў, як бязбожны храм,сам сабе я ў ім здаўся богам,адпускаў сам сабе грахі... |
|