Наклад кнігі Юрыя Станкевіча «Апладненне ёлупа» арыштаваны
26.10.2009 17:48
—
Новости Культуры
|
Юры Станкевіч жыве ў невялічкім драўляным доме ў раёне барысаўскага завода агрэгатаў. Гэта дом яго старой маці, дом пасярэдзіне старога сада, дом, дзе памірае ад старасці кошка. Днямі у выдавецтве «Галіяфы» выйдзе раман Юрыя Станкевіча «П’яўка». Напярэдадні гэтай падзеі з Юрыем Станкевічам гутарыць журналіст Алена Аўтушка. — Чым адметны новы раман, спадару Станкевіч? — Раман «П’яўка» для беларускай літаратуры, бадай, новая форма, новая ідэя. Гэта раман‑антыўтопія. Дзея рамана адбываецца ў 2050 годзе. Месца — тагачасная Беларусь. Гаворка ў рамане аб тым, што можа стацца з грамадскасцю, калі яна будзе ісці ў тым накірунку, які яна зараз абрала. Я можа дрэнны аналітык і не намагаюся даваць прагнозы, але я маю развітую інтуіцыю, і відавочна, што абраны шлях — шлях самазнішчэння. — Вы адрасуеце раман адмысловай аўдыторыі? — Я не збіраюся заваёўваць чытача, для мяне не важна, хто прачытае кніжку. Але мяркую, што найбольш раман можа паўплываць на моладзь правага накірунку. Я, можна сказаць, і сам — правы радыкал. — Чаму вашых кніг няма ў барысаўскіх бібліятэках? — Гэта помста. Некалі я быў намінантам на Дзяржпрэмію. Але потым мяне выключылі нават з кнігі «Памяць», дзе адведзены месцы вядомым ўраджэнцам Барысаўшчыны. Я ж сын калабаранта. Мой бацька адсядзеў па 58 артыкуле, сядзеў і ў Карлагу, тым самым, дзе быў Салжаніцын. Зараз арыштаваны ўвесь наклад маёй кніжкі з 600 старонак — «Апладненне ёлупа». Яна ўжо колькі месяцаў ляжыць у сутарэннях Дома друку. Сітуацыя з кнігай звязана з публікацыяй у «Настаўніцкай газеце», галоўны рэдактар якой трапіў пад суд. На мяне ў Мінадуцкацыі нават напісалі два даносы. Тым не менш, па маіх творах напісана каля 10 дыпломаў і 15 дысертацый. Значыць, вывучаюць. — А то ж. Я знайшла некалькі спасылак на Ваш твор у блогах. Маладзёны раяць адзін аднаму прачытаць Ваш раман «Любіць ноч — права пацукоў». — Так, студэнты, моладзь чытае. Мая кніга «Мільярд удараў» была намінавана на літаратурную прэмію.Прэмію не далі, але адзін чыноўнік ад літаратуры ў сваім выступе сказаў, што «Мільярд удараў» — «лепшая кніжка года». І дадаў: «хоць погляды аўтара не падзяляю»… Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі у выдавецтве «Галіяфы» выйдзе раман Юрыя Станкевіча «П’яўка». Напярэдадні гэтай падзеі з Юрыем Станкевічам гутарыць журналіст Алена Аўтушка.
|
|