Абжорная навальніца
26.10.2009 18:50
—
Новости Культуры
|
Недарэка-навуковец Флінт Локвуд, чые вынаходніцтвы прыносілі адны непрыемнасці, прыдумляе машыну, якая пераўтварае ваду ў ежу. Цяпер над ягоным горадам ідзе дождж з гамбургераў і цукерак, месцічы замаўляюць далікатэсы, а турысты штурмуюць кухарскі рай. Але абжорства да дабра не даводзіць: фрыкадэльная машына шалее. Флінт разам з прыгажуняй Самантай змагаецца з макаронным штормам і сырнымі навальніцамі. Абжорству – бой! Анімацыйная стужка Філа Лорда і Крыса Мілера – карнавальнае свята ежы і дзіцячая радасць першых кінакамедый з тартамі ў твар, поліўкамі за каршэнь і гарбузамятаннямі. Найчысцейшая абжорная радасць з жэлейнымі палацамі, марозівам і бэконамі. Але творцы стужкі перакульваюць дагары нагамі ежу і паядальнікаў. Драпежная піца атакуе герояў, смажаныя курыцы палююць за прыгажуняй, цукерныя мішкі Гамі грызуць самалёт. Камедыйнае шчасце карціны дазваляе разгледзіць і наіўна-шчырыя стасункі герояў, і праблемы бацькоў і дзяцей, і крытыку спажывецтва. Яскрава-пяшчотныя колеры, трыюмф святла… Эх, шкада, што тэхналогіі 3 D, у якой стужка зроблена, яшчэ няма ў нашых кінатэатрах! Кінатэрміны Кінападзеі Усе фільмы Кінатворцы Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анімацыйная камедыя для ўсёй сям'і. |
|