У Беларусь перадалі з Варшавы 48 копій партрэтаў Радзівілаў. 21.by

У Беларусь перадалі з Варшавы 48 копій партрэтаў Радзівілаў

27.10.2009 11:37 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У пасольстве Беларусі ў Польшчы ў панядзелак адбылася перадача 48 лічбавых копій партрэтаў прадстаўнікоў роду Радзівілаў.

Гэта стала магчымым дзякуючы дамоўленасці, дасягнутай у ходзе работы Беларуска‑Польскай кансультацыйнай камісіі па пытаннях гісторыка‑культурнай спадчыны.

У цырымоніі перадачы прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак, прадстаўнікі роду Радзівілаў — Эльжбета, Мацей і Мікалай, супрацоўнікі Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, беларускія дыпламаты.

Віктар Гайсёнак выказаў удзячнасць польскаму боку за падрыхтоўку копій і іх перадачу Беларусі.

Копіі партрэтаў прадстаўнікоў роду Радзівілаў у бліжэйшы час будуць дастаўлены ў Дзяржаўны гісторыка‑культурны музей‑заказнік «Нясвіж».

Роберт Нацкі, БЕЛТАM

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пасольстве Беларусі ў Польшчы ў панядзелак адбылася перадача 48 лічбавых копій партрэтаў прадстаўнікоў роду Радзівілаў.Гэта стала магчымым дзякуючы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика