«Прыёрбанк» падтрымлівае «Старога Ольсу»
28.10.2009 10:36
—
Новости Культуры
|
3 кастрычніка гурт «Стары Ольса» адсвяткаваў сваё дзесяцігоддзе ў Гальшанах — старажытным мястэчку на Ашмяншчыне. За правядзенне гэтага фестывалю гурт шчыра дзякуе сваім спонсарам. Найбольш «Стары Ольса» ўдзячны «Прыёрбанку» — за двухгадовую супрацу. У мінулым годзе на свой 20‑гадовы юбілей кіраўніцтва «Прыёрбанка» ўзнагародзіла гурт за ўнёсак у нацыянальную культуру. «Прыёрбанк» стаяў і на пачатку рэалізацыі ідэі «Гальшанскага фэсту». «Старога Ольсу» любяць не толькі банкіры. Спонсарам фестывалю выступіла таксама турагенцтва «Гісторыя‑Тур». Яно валодае шляхецкім палацам Карчэўскіх, фальваркам Бянюны ў Ашмянскім раёне. Тым самым, дзе месцяцца Гальшаны. Зміцер Сасноўскі дзякуе таксама сям’і Дайнэкаў, гаспадарам завода «Белпі», які выпускае па старажытных рэцэптах «Крамбамбулю». І рэстарацыі «Камяніца», дзе падаюць беларускія нацыянальныя стравы. Варта адзначыць, што музычны фэст не адбыўся б і без спрыяння Ашмянскага райвыканкама і старшыні Гальшанскага сельсавета сп.Войцеха. НШ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
3 кастрычніка гурт «Стары Ольса» адсвяткаваў сваё дзесяцігоддзе ў Гальшанах — старажытным мястэчку на Ашмяншчыне.За правядзенне гэтага фестывалю гурт... |
|